Вы тут

Нацыянальны банк уводзіць у абарачэнне памятную манету «Год Пеўня»


Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарачэнне памятную манету «Год Пеўня» серыі «Кітайскі каляндар» наміналам 20 рублёў. У карыстанне яна трапляе з 12 снежня. Выканана з серабра пробай сплаву 925, мае масу 33,63 грама, дыяметр 38,61 мм.


Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. На аверсе ва ўнутраным крузе ў цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, — Сонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму — устаўка з фіянітаў; па крузе — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцавага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2017 (год Пеўня). На рэверсе ў цэнтры — выява заваднога пеўня, размешчаная ў асяроддзі зорак; уверсе ў малюнку ключа — пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае пеўня; унізе — стылізаваныя выявы і надпіс: ГОД ПЕЎНЯ. Манета адчаканена якасцю «пруф-лайк» тыражом 1000 штук.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Певень «апрануўся» ў серабро

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.