Вы тут

У Беразіно праходзіць фестываль народных тэатраў «Бярэзінская рампа»


Дзясяты раз у горадзе Беразіно на Міншчыне праходзіць фестываль народных тэатраў «Бярэзінская рампа».


Па традыцыі ў ім бяруць удзел заслужаны аматарскі калектыў Беларусі драматычны тэатр «Відарыс» Палаца культуры імя М. Горкага з Барысава, народны тэатр драмы і камедыі імя У. Галубка Слуцкага гарадскога дома культуры. Нязменны ўдзельнік фестывалю — народны тэатр Бярэзінскага раённага дома культуры. На сцэнічнай пляцоўцы «Рампы» выступаюць таксама артысты народных тэатраў палацаў культуры Маладзечна і адкрытага акцыянернага таварыства «БелАЗ-Холдынг» з Жодзіна.

Ацэньвае выканаўчае майстэрства народных тэатраў кампетэнтнае журы, якое ўзначальвае заслужаны артыст Беларусі, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар Уладзімір Мішчанчук. Сустаршыня журы — артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «Бярэзінская рампа» запальвае агні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.