Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: дэтэктыў «Дзяржаўны злачынца».

Калі і дзе: СТБ, 6 снежня ў 0.20

...У Ленінградзе 1960-х гадоў праходзіць судовы працэс над ваенным злачынцам, якога асуджаюць завочна. Адна са сведак, ваенны ўрач, якая страціла зрок у гады вайны, успомніла яшчэ пра здрадніка Юрыя Залаціцкага, які добраахвотна прапанаваў немцам свае «паслугі» ката ў масавых пакараннях мірных жыхароў. След здрадніка абарваўся ў 1944 годзе ў шпіталі невялікага гарадка. Але дзякуючы сведкам, якія запомнілі яго ў твар, маладому следчаму КДБ удаецца давесці расследаванне да канца: знайсці і абясшкодзіць злачынцу.

Сцэнарыст фільма, вядомы бард Аляксандр Галіч, абапіраўся на рэальныя судовыя працэсы над ваеннымі злачынцамі. У карціне, дарэчы, падабраўся выдатны акцёрскі састаў: Аліна Пакроўская, Бруна Фрэйндліх, Клара Лучко, Павел Кадачнікаў; ролю следчага выконвае Аляксандр Дзям'яненка (той самы Шурык з камедый Гайдая!), а галоўнага адмоўнага героя сыграў Сяргей Лук'янаў (любімы гледачамі Воранаў з «Кубанскіх казакаў»).


Што: трылер «Уцёкі».

Калі і дзе: TV1000Ru, 9 снежня ў 0.10 і 10 снежня ў 8.15

Яўген Ветраў — паспяховы нейрахірург: высокааплатны, паважаны калегамі, абагаўлёны ўдзячнымі пацыентамі, а галоўнае, горача любімы жонкай. Аднак у дзень падпісання важнага кантракта аб стварэнні новага медыцынскага цэнтра жонку Ветрава жорстка забіваюць, а муж, які знайшоў цела, — галоўны і адзіны падазроны. Пад цяжарам улік Ветрава асуджаюць і адпраўляюць у калонію строгага рэжыму. Але па дарозе ўрачу ўдалося збегчы, і цяпер галоўная яго мэта — дабрацца да Масквы, каб правесці ўласнае расследаванне і адпомсціць сапраўднаму злачынцу. Але задача ўскладняецца тым, што на Ветрава адкрыта сапраўднае паляванне: з аднаго боку, яго ловіць каманда спецназа, камандзір якой мае асабістую зацікаўленасць у талентах хірурга, а з другога — пераследуе чалавек, які жадае ўрачу смерці...

Дарэчы, сюжэт фільма, галоўную ролю ў якім выканаў акцёр Яўген Міронаў (яму, між іншым, днямі споўнілася 50), — амаль поўная калька галівудскага «Уцекача».


Што: дэтэктыў «Адданы садоўнік».

Калі і дзе: 8 канал, 11 снежня ў 21.10

Маладая пара Джасцін і Тэс Куэйл — члены брытанскай дыпламатычнай місіі ў Кеніі. Тэс — журналістка, якая даследуе дзейнасць буйных фармацэўтычных кампаній і імкнецца даказаць, што тыя выпрабоўваюць эксперыментальныя прэпараты на мясцовых жыхарах, а Джасцін, па сутнасці, цікавіцца толькі дыпламатычнымі прыёмамі і доглядам за сваім садам.

Але аднойчы маладую жанчыну забіваюць. Побач знаходзяць цела яе знаёмага ўрача-кенійца, што кідае сур'ёзны цень на рэпутацыю англічанкі. Яе муж, спадзеючыся знайсці забойцу і абяліць добрае імя жонкі, вяртаецца ў Лондан — і не толькі выкрывае небяспечную змову, якая пагражае тысячам жыццяў, але і знаходзіць вінаватых у забойстве...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.