Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


На тэлеканале «Беларусь 2» у канцы сакавіка стартуе інтэлектуальна-забаўляльнае шоу «Вежа» — наглядная дэманстрацыя таго, што на айчынным тэлебачанні ўмеюць прыдумляць і ўласныя праграмы на годным узроўні.


Ідэя новага шоу з'явілася ў Ягора Шолькіна і Германа Малышчыцкага пасля доўгіх пошукаў. Здымкі першага сезона завершаны, і ў хуткім часе публіка ўжо зможа назіраць за гульнёй тых камандаў, якія першыя выпрабавалі сябе і свае веды ў новым фармаце.

— Мы аналізавалі шматлікія віктарыны па ўсім свеце і імкнуліся стварыць нешта зусім не падобнае на праграмы такога кшталту, што ўжо існуюць у тэлепрасторы. Да таго ж хацелася зрабіць праект, дзе прысутнічала б і нацыянальная ідэя. Пачалі глядзець нашы сімвалы, і Белая вежа стала, можна сказаць, правобразам нашай «Вежы». Спрабавалі розныя варыянты, а потым адштурхнуліся ад простага — зрабілі стаўку на эмоцыі, а для пабудовы вежы сталі выкарыстоўваць кубікі з няроўнымі краямі, — кажа прадзюсар і кіраўнік праекта Ягор Шолькін.

У кожным выпуску шоу будуць удзельнічаць дзве каманды па тры чалавекі. У трох дзесяціхвілінных турах кожная з іх назапашвае «рэсурсы» для будаўніцтва вежы ў фінале. У першым туры каманды па чарзе адказваюць на пытанні, у другім кожны ўдзельнік піша свае адказы асобна на паперы, а ў трэцім туры — на агульнае пытанне каманды навыперадкі шукаюць адказ. Пры гэтым на любым этапе гульні за няправільны адказ гульцоў чакае пакаранне: пабудова той самай вежы.

Аднаго толькі інтэлекту недастаткова для перамогі. Неабходныя яшчэ логіка, псіхалогія, тактыка і вера ў тое, што тэорыя імавернасцяў будзе на вашым баку. У супергульні вежа таксама вырашае ўсё, але ўжо па сваіх правілах: колькасць набраных балаў вызначае секунды, за якія каманда будуе вежу, а лічба няправільных адказаў — колькі элементаў трэба скарыстаць у будаўніцтве. Што да самога прыза, то ў новым шоу можна выйграць вандроўку для ўсёй каманды. Пакуль сярод варыянтаў на выбар — трохдзённая паездка ў Амстэрдам з магчымасцю паглядзець Манетную вежу, ваяж у Прагу, каб завітаць на вежу на Карлавым мосце, ці вандроўка ў Парыж да вежы Манпарнас. Скарыстацца сваім прызам можна на працягу года.

У першым сезоне змагацца будуць каманды журналістаў, артыстаў опернага і Купалаўскага тэатраў, гімнастаў, удзельнікаў ралі «Дакар» і многія іншыя. Стваральнікі праекта адзначаюць, што спачатку каманды набіралі сярод ахвотных, а ў перспектыве іх, магчыма, будуць зацвярджаць праз адборы.

Вядучым новага праекта стаў Васіль Чэхаў, вядомы па рабоце на радыё і ў праекце «Вячэра не патрэбная» на «Беларусь 2». Яго кандыдатуру зацвердзілі без кастынгу, хоць папярэдне разглядалі іншых прэтэндэнтаў. Самым складаным аказалася не зняць праект, а вырашыць усе пытанні наконт вежы: элементы для яе пабудовы распрацоўвалі з дапамогай матэматычнай праграмы, але пры іх вырабе ўзнікалі пытанні і замінкі з выбарам матэрыялу (спыніліся на гукаізаляцыйных лістах, якія грунтавалі і потым фарбавалі) — каб ён быў зручны і бяспечны для гульні. Разам з тым быў важны і момант нечаканасці — узводзіць вежу павінна быць насамрэч складана. І ўсё ж тэорыя імавернасцяў на пытанне «быць праекту ці не быць» дала станоўчы адказ.

Ужо ў наступную суботу, 28 сакавіка, назірайце за гульнёй на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Загаловак у газеце: Вежа з цаглінак розуму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.