29 верасня, аўторак

Вы тут

24-гадовы супрацоўнік ІT-кампаніі пашкодзіў чужыя аўтамабілі


За хуліганскія дзеянні затрыманы 24-гадовы супрацоўнік ІT-кампаніі, які, будучы на добрым падпітку, пашкодзіў чужыя аўтамабілі, прыпаркаваныя ў двары жылога дома ў Мінску.


— Ён, знаходзячыся ў водпуску, сустрэўся са сваімі калегамі. Маладыя людзі выпівалі, пасля чаго хлопец адправіўся дадому. Праходзячы праз двор жылога дома па вуліцы Заслаўскай, ён убачыў прыпаркаваныя аўто і без аніякіх прычын пачаў наносіць па адной з іх удары нагамі і рукамі. Потым, адарваўшы бакавое люстэрка, перамясціўся ды іншай машыны, якую падрапаў ключом, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Маладога чалавека ўбачыў з акна сваёй кватэры гаспадар апошняга аўто. Мужчына выбег на вуліцу і пачаў утрымліваць хулігана, папрасіўшы людзей выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. З заявамі адносна прыцягнення маладога чалавека да адказнасці звярнуліся ўладальнікі абодвух пашкоджаных аўтамабіляў. Хулігану пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Загаловак у газеце: Айцішніку» не дагадзілі чужыя машыны

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.