Вы тут

Кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ пераканаліся ў надзейнасці нашай арміі


У семінары з кіраўнікамі вядучых айчынных сродкаў масавай інфармацыі, які штогод праводзіцца ў Міністэрстве абароны, традыцыйна прыняў удзел кіраўнік ваеннага ведамства Андрэй Раўкоў. Сёлета рэдактары і іх намеснікі прайшліся па вучэбных класах, салдацкіх пакоях і нават пастралялі са стралковай зброі, што знаходзіцца на балансе 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.


Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю злучэння кіраўнікам рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі прадэманстравалі ўзоры формы аддзення Узброеных Сіл. Пазнаёміліся прадстаўнікі масмедыя і са стралковай зброяй, на якой сваё майстэрства адточваюць вайскоўцы брыгады. І нават — ужо на стрэльбішчы — змаглі не толькі патрымаць пісталеты, вінтоўкі, аўтаматы і гранатамёты ў руках, а і трапіць з іх у цэль.

— Так атрымалася, што за восем гадоў майго дырэктарства на семінар я выбралася сама: звычайна дэлегавала сваіх намеснікаў, галоўных рэдактараў газет, — прызналася генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Кацярына ДУБІНСКАЯ. — Гэтым разам, убачыўшы радок пра 120-ю брыгаду, я вырашыла, што абавязкова трэба ехаць, бой мой сын чатыры гады таму праходзіў тут службу. Уражвае, што, нягледзячы на дрэннае надвор'е (у той дзень, калі праводзіўся семінар, ні на хвіліну не пераставаў ісці дождж. — Аўт.), нас сустрэлі ў поўнай баявой гатоўнасці.

Пабываўшы ў казарме, кіраўнікі СМІ высока ацанілі ўмовы ў пакоях, дзе адпачываюць салдаты. Пабывалі і ў мясцовай альма-матар: менавіта тут учарашнія прызыўнікі асвойваюць вайсковую навуку. У класах, абсталяваных сучаснымі трэнажорамі і іншай тэхнікай, юнакі становяцца стралкамі-зенітчыкамі, механікамі-вадзіцелямі, наводчыкамі-аператарамі і камандзірамі танка і БМП.

— Армія не стаіць на месцы, яна развіваецца, і журналістам заўжды цікава ўбачыць гэтыя змены ў рэальным маштабе часу, — лічыць першы намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Міхаіл ЛЯБЕДЗІК. — Сюды я прыехаў з асаблівым хваляваннем, бо некалі менавіта ў гэтай брыгадзе я праходзіў зборы пасля ваеннай кафедры, тут стаў афіцэрам запасу і прымаў вайсковую прысягу. Гэта было ў 1991 годзе, і з таго часу змянілася вельмі многае. Можа быць, некаторыя ўзоры ўзбраення засталіся ранейшымі, але таго, што мы ўбачылі ў навучальных класах, у наш час, вядома, не было. Сённяшняму чалавеку важна разумець, што яго абараняе магутная і надзейная армія.

Пра гэта, а ў глабальным сэнсе пра перспектывы развіцця і будаўніцтва Узброеных Сіл у кантэксце падзей, якія адбываюцца ў свеце, пагаварыў з кіраўнікамі СМІ міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Далёка наперад

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.