Вы тут

Андрэй Кабякоў просіць польскі бок пасадзейнічць ва ўступленні ў СГА


Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Андрэй Кабякоў папрасiў польскi бок аказаць садзейнiчанне ў правядзеннi перагавораў па ўступленнi Беларусi ў СГА. Аб гэтым кiраўнiк беларускага ўрада заявiў сёння на сустрэчы з намеснiкам старшынi Савета Мiнiстраў, мiнiстрам развiцця i фiнансаў Польшчы Матэвушам Маравецкiм, перадае БЕЛТА.


«Мы былi б удзячныя польскаму боку, калi б ён з улiкам узаемадзеяння з Еўрапейскай камiсiяй аказаў бы пэўны ўплыў на тое, каб мы да канца года правялi поўнамаштабныя перагаворы Беларусi з Еўрапейскiм саюзам па ўмовах уступлення ў СГА», — сказаў прэм'ер-мiнiстр.

Беларусь пакуль не з'яўляецца членам СГА. «Гэта не таму, што мы неактыўна вядзём перагаворы або ў гэтым плане ў нас нейкiя праблемы, проста мы вядзём перагаворы, зыходзячы з нацыянальных iнтарэсаў, i не ставiм сабе за мэту ўступiць у СГА любой цаной, толькi ўступiць бы», — падкрэслiў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, цяпер настаў момант, калi ўступленне Беларусi ў СГА з'яўляецца не толькi жаданнем самой рэспублiкi, да гэтага iмкнуцца i самi краiны — члены СГА. «Цяпер добры перыяд часу, калi можна вельмi аператыўна дамовiцца на прымальных умовах (аб уступленнi Беларусi ў СГА. — Заўвага БЕЛТА)», — лiчыць прэм'ер-мiнiстр.

Загаловак у газеце: Зыходзячы з нацыянальных iнтарэсаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.