Вы тут

На чыгунцы выберуць «вагонных спраў майстра»


Конкурс прафесiйнага майстэрства пад такой назвай пройдзе на магiстралi ўпершыню.


Яго мэта — папулярызацыя i павышэнне прэстыжу чыгуначных прафесiй, раскрыццё творчага патэнцыялу работнiкаў. Арганiзатары спаборнiцтва — сама магiстраль i Аб'яднаная галiновая прафсаюзная арганiзацыя чыгуначнiкаў i транспартных будаўнiкоў, паведамiлi ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункi. У конкурсе прымуць удзел работнiкi вагонных дэпо, якiя перамаглi ў турах, што праводзiлiся ў аддзяленнях. У кожнай камандзе будзе па чатыры чалавекi (трое мужчын i адна жанчына). Сярод удзельнiкаў спаборнiцтва прадстаўнiкi розных спецыяльнасцяў: кавалi, майстры, газарэзчыкi, машынiсты кранаў, эканамiсты, iнжынеры па бяспецы, тэхнiчкi.

Конкурс будзе праходзiць на сцэне мiнскага Палаца культуры i спорту чыгуначнiкаў. Ацэньваць удзельнiкаў будзе кампетэнтнае журы пад старшынствам намеснiка начальнiка Беларускай чыгункi Пятра Стоцкага.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.