23 кастрычніка, пятніца

Вы тут

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску


Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам. За абмежаваны час найлепшыя маладыя спецыялiсты рабочых прафесiй з усёй краiны выконвалi складаныя заданнi i дэманстравалi экспертам сваё майстэрства ў адной з 47 кампетэнцый.


Тых, хто прыйшоў паглядзець на прафесiяналаў сваёй справы ў конкурсныя днi, было нямала. Яно i нядзiўна, моладзi было што паказаць: тут майстравалi мэблю, штукатурылi, шылi, гатавалi, рабiлi актуальныя прычоскi, а таксама распрацоўвалi мабiльныя дадаткi, упраўлялi беспiлотнымi лятальнымi апаратамi... Усяго не пералiчыць! За званне найлепшага спаборнiчалi i школьнiкi, яны паказвалi свае навыкi па асобных дзевяцi кампетэнцыях. На жаль, падчас падрыхтоўкi рэпартажу пагутарыць з удзельнiкамi выпрабаванняў «у працэсе» не ўдалося, адно слова — i журы здымала балы. Але шмат чаго цiкавага мы даведалiся ад экспертаў конкурсу.

Педагог цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Барысаўскага раёна, эксперт кампетэнцыi WorldSkills Junior «Беспiлотныя лятальныя апараты» Вiктар ТРУХАН расказаў, што для юных удзельнiкаў у конкурсныя днi стаяла адразу некалькi задач: пасадзiць у абмежаваную зону квадракоптар (блiжэй да цэнтра), правесцi «паветраныя гонкi» — за дзве хвiлiны праляцець як мага больш колаў вакол слупкоў, прадэманстраваць удалы палёт беспiлотнiка з дапамогай камеры (упраўляючы iм, прачытаць схаваны тэкст за слупкамi «вачамi верталёта»), а таксама праляцець пэўную траекторыю праз кольцы 16 разоў.

— Хто хутка i больш якасна выканае заданнi, той атрымае найвышэйшыя балы. У нас спаборнiчаюць дзве ўзроставыя групы (10—13 i 14—17 гадоў) па сем удзельнiкаў ад кожнай вобласцi i Мiнска. Усяго 14 школьнiкаў. Для таго каб дамагчыся вынiкаў у гэтай кампетэнцыi, патрэбныя рэгулярныя трэнiроўкi i толькi пад наглядам педагога. Ён правiльна арганiзоўвае трэнiровачны працэс, каб дзiця магло паслядоўна падысцi да станоўчых вынiкаў. Кожнаму з прысутных падлеткаў трэба было спачатку прайсцi адбор на ўзроўнi навучальнай установы, пасля — абласны этап, i толькi потым яны патрапiлi на рэспублiканскi. Штогод патрабаваннi да выканання заданняў i самi задачы конкурсу ўскладняюцца, але гэта не спыняе ўдзельнiкаў — кожны з хлопцаў настроены на перамогу.

У гэтым годзе ўпершыню ў фiнале конкурсу прадстаўлена кампетэнцыя «Тэхналогii праектавання будынкаў». Яе галоўны эксперт, архiтэктар другой катэгорыi ПКП «Гомельдарпраект» Дар'я СТАРАВОЙТАВА расказала, што васьмi камандам, якiя складаюцца са студэнтаў розных ВНУ: Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы, ААТ «Iнстытута Белдзяржпраекта», за 12 гадзiн трэба змадэляваць прыдарожны гатэль.

— На працягу двух дзён яны павiнны аформiць генплан i зрабiць прэзентацыю будынка для экспертаў у праграме на выбар (большасць выбрала Revit). Мы ўлiчваем сусветныя тэндэнцыi ў мадэляваннi будынкаў, аднак i пакiдаем за ўдзельнiкамi права выбару зрабiць усё так, як яны задумалi. Знешнi выгляд гатэля, колькасць яго паверхаў, розныя асаблiвасцi i дэталi студэнты прыдумляюць самi, — так эксперты i iнвестары бачаць разнапланавыя перспектыўныя праекты i камусьцi абавязкова прапануюць добрае працоўнае месца. Такая кампетэнцыя, як наша, вельмi перспектыўная на сёння. На тых, хто валодае пэўнымi навыкамi, хто можа працаваць з рознымi праграмамi, ёсць попыт на рынку. Тут вельмi важна мець як софт-навыкi, быць камандным гульцом, так i мець хуткасць адпрацоўкi тэхнiчных нормаў. Да таго ж немалаважным фактарам iмкнення да перамогi для студэнтаў з'яўляецца паездка ў наступным годзе ў Шанхай, — гэта безумоўна вялiкi крок станаўлення ў прафесii.

На другiм паверсе выставачнага цэнтра вялiкая колькасць гледачоў сабралася каля пляцоўкi кампетэнцыi «Кандытарскага мастацтва». Яно i нядзiўна: водар на пляцоўцы стаяў неверагодны! Яе галоўны эксперт, загадчыца тэхналагiчным аддзяленнем Магiлёўскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа Таццяна КАБАНЬКОВА на шматлiкiя позiркi не звяртала ўвагi, — трэба вельмi пiльна сачыць за працай удзельнiц спаборнiцтваў.

— Для навучэнак каледжаў i лiцэяў было прадугледжана выкананне трох модуляў. Першы — «таямнiчае заданне», iм аказалася ўсiм вядомае пiрожнае «Бульба». Але гэта толькi на разагрэў. На асноўнае — вялiкi тэматычны двухпавярховы торт — у гонар 75-годдзя Вялiкай Перамогi. Важная ўмова задання для дзяўчат — мадэляванне ўпрыгожванняў для ласунку з масцiкi. Фантазii, як аказалася, у кандытарак хоць адбаўляй. Таксама iм трэба было зрабiць бiсквiтны корж i фруктовы крэм, за аснову якога дзяўчаты ўзялi лiмон, апельсiн i маракуйю.

Таццяна Кабанькова акцэнтавала ўвагу, што экспертамi пры ацэнцы (як суб'ектыўнай, так i аб'ектыўнай) канчатковай працы ўлiчвалiся многiя паказчыкi: тэкстура, смак, знешнi выгляд вырабу.

— Напрыклад, крэм павiнен быць без камячкоў, староннiх прысмакаў, пахаў. Не ўсе ўдзельнiцы iшлi ў аднолькавым тэмпе, у кагосьцi перамагала хваляванне, нешта не атрымлiвалася. Але гэта не страшна, кандытар навучаецца свайму майстэрству штодзень. I важна набываць вопыт у тым лiку праз розныя майстар-класы, стажыроўкi, у рамках конкурсу такая магчымасць прадастаўляецца. Гэта дакладна спатрэбiцца, каб годна прадставiць нашу краiну на WorldSkills International у наступным годзе ў Шанхаi. З пераможцам будзе працаваць вялiкая каманда прафесiяналаў з розных сфер: псiхолаг, выкладчык замежнай мовы i iншыя. Таму фiналiсты iмкнуцца паказаць свае навыкi, прадэманстраваць высокi ўзровень майстэрства.

З захапленнем прысутныя назiралi за тым, што адбываецца на пляцоўцы кампетэнцыi «Рэстараннага сэрвiсу». Удзельнiкi, пераапранутыя ў афiцыянтаў, падавалi стравы «Ад шэфа» спецыяльна запрошаным гасцям. Духмяная бульба i стэйк у якасцi гарачага, на дэсерт — тарты з глазурай з белага шакаладу.

— Задача для маладых людзей — абслужыць гасцей A la Carte (па меню), прадэманстраваць высокi ўзровень сэрвiсу, навыкi ўдалага продажу, камунiкацыi. Усяго пяць модуляў, — увяла ў курс справы галоўны эксперт кампетэнцыi, намеснiк загадчыка кафедры таваразнаўства i арганiзацыi гандлю, старшы выкладчык Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання Таццяна РЫБАКОВА. — Былi i дадатковыя заданнi. Напрыклад, удзельнiкi прэзентавалi экспертам аўтарскiя фламбэ, яны ацэньвалiся не толькi па смакавых, вонкавых паказчыках, але i па тым, наколькi правiльна i ўдала хлопцы i дзяўчаты абыходзiлiся з агнём, якi з'яўляецца неад'емнай часткай падачы такой стравы. Усе прапанаваныя варыянты атрымалiся вельмi розныя па тэкстуры, смаку, падачы, Да таго ж, кожны павiнен быў прыгожа аформiць талерку з садавiной. З аднаго боку здаецца, што гэта проста, але не зусiм, — у адрозненне ад кухара афiцыянт не мае права браць прадукты рукамi, ён працуе выключна сталовымi прыборамi. Здзiвiць атрымалася, усе паказалi высокi ўзровень прафесiяналiзму, крэатыўнасць, зацiкаўленасць у працэсе.

Грубыя i не вельмi парушэннi з-за стрэсу i хвалявання таксама не засталiся без увагi экспертаў.

— Вiдавочна, што фiналiсты дапускаюць тыя памылкi, якiх не было падчас трэнiровак, — кажа Таццяна Рыбакова. — Яны i самi гэта ведаюць. Тут няма абыякавых людзей, усе зацiкаўленыя, яны «хварэюць» за свой вынiк. Дарэчы, задачы, што ставяцца перад удзельнiкамi такой кампетэнцыi, з кожным годам змяняюцца ў залежнасцi ад тэндэнцый у гэтай сферы. У мiнулым годзе мы ездзiлi ў Казань прадстаўляць краiну на WorldSkills International i заўважылi, што калi ў нас прыярытэт па абслугоўваннi даецца жанчынам i дзецям, то на мiжнародным узроўнi такога няма, — усе раўнапраўныя.

Пляцоўкi ў конкурсныя днi наведалi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка i мiнiстр адукацыi Iгар Карпенка.

— Гэта ўжо чацвёрты фiнал конкурсу з тых часоў, як Беларусь далучылася да мiжнароднага руху WorldSkills, — нагадаў Iгар Карпенка. — Конкурс стаў традыцыйным. Але тое, што ён праводзiцца на тэрыторыi Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень», лiчу вельмi важным i сiмвалiчным. Тут сканцэнтраваны сучасныя iнавацыйныя вытворчасцi. I гэты конкурс паказвае, што адукацыя павiнна быць блiжэй да iнавацыйных пляцовак. Правядзенне конкурсу прафесiйнага майстэрства, у якiм удзельнiчаюць маладыя прафесiяналы, навучэнцы прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, падкрэслiвае, што ў нашай краiне ёсць магутны чалавечы патэнцыял, ёсць узаемадзеянне з заказчыкамi кадраў. I мы бачым перспектывы развiцця гэтага кiрунку.

Па вынiках фiналу конкурсу WorldSkills Belarus 2020 вызначаны пераможцы ў 39 кампетэнцыях. Яны ўвойдуць у нацыянальную зборную, якая ў 2021 годзе прадставiць нашу краiну на мiжнародным чэмпiянаце WorldSkills International у Шанхаi. Усе нюансы падзеi будуць вызначаны на Генасамблеi лiтаральна праз месяц.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Пракачаць свой skill — i апынуцца ў Шанхаi!


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў. 

Культура

Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

Даследчыкі савецкай індустрыялізацыі традыцыйна бралі пад увагу дзве галоўныя крыніцы яе фінансавання — экспарт сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Культура

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

У пачатку XX стагоддзя публiцыст, крытык i журналiст Леў Клейнбарт быў уплывовай асобай сярод творчай iнтэлiгенцыi Пецярбурга.

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.