Вы тут

Хто будзе «Уладаром сяла»?


Мерапрыемства пройдзе ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна. Галоўныя героі рэспубліканскага фіналу папулярнага маладзёжнага праекта — шэсць сем'яў з розных куткоў краіны — пераможцы раённых і абласных этапаў конкурсу. Разам са сваімі дзецьмі яны паспаборнічаюць за тытул «Уладар сяла 2016» у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.


Напрыклад, падчас прэзентацыі «Гаспадар сяла» ўдзельнікі фіналу прадэманструюць прадметы сямейнай творчасці (вязанне, выпечка, ігра на інструментах, складанне вершаў, спевы, выкананне танцаў, гульня з дзецьмі і г.д.), а таксама свае запасы, прыгатаваныя да зімы (гародніна, нарыхтоўкі і г.д.). На пляцоўцы «Працуем» фіналісты праявяць свой спрыт у колцы і складванні дроў (конкурс «Па дровы»), сельскагаспадарчай «Вясковай эстафеце» (хуткаснае сартаванне ўраджаю, уменне абыходзіцца з вілкамі і каромыслам, валоданне малатком (жаночая палова), а таксама іголкай і ніткамі (кіраўнік сям'і), паспаборнічаюць ва ўменні запрэгчы-распрэгчы каня (конкурс «Святочны воз»).

Упершыню ў праграму ўключаны конкурс «Лепшы гаспадар». Мужчыны з майстрам-кавалём у майстэрні будуць чаканіць манеты, а іх жонкі пад кіраўніцтвам майстра-свечніка створаць эксклюзіўныя свечкі. А вось вырабіць у ганчарнай майстэрні сямейны абярэг сваімі рукамі трэба будзе разам.

Напрыканцы пераможцаў і ўдзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла 2016» чакаюць прызы і падарункі: ганаровыя дыпломы з грашовымі прэміямі ў памеры 80 базавых велічынь кожнаму фіналісту, а таксама бытавая тэхніка і іншыя сюрпрызы .

Ідэйным натхняльнікам праекта з 2008 года выступае грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Праект атрымаў «прапіску» ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.