Вы тут

Каго лічыць сучасным беларускім аўтарам?


За некалькі апошніх дзесяцігоддзяў літаратурны свет рэзка змяніўся. Не ў апошнюю чаргу гэта адбылося з-за палітычных і культурных працэсаў. І паўстае лагічнае пытанне: як жа карэктна адасобіць эпохі адну ад другой? З гэтага вынікае і іншая задача: каго ж лічыць сучасным аўтарам? Гэта абмяркоўвалі падчас пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага форуму "Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання".


- Па даручэнні Міністэрства культуры Беларусі мы праводзім маніторынг запытаў чытачоў 2.836 публічных бібліятэк Беларусі на творы сучасных беларускіх аўтараў. І яшчэ ў пачатку гэтай працы перад намі паўстала пытанне: каго ж аднесці да такой катэгорыі? - згадвае галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" Вольга Бандарчук. - Мы зрабілі запыт у Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук. Нам там патлумачылі, што вызначэнне таго, хто ж з'яўляецца сучасным беларускім аўтарам, залежыць ад храналагічных межаў, якімі вызначаецца сучасная беларуская літаратура. Гэтую перыядызацыю можна правесці па двух падыходах. Першы з іх - гісторыка-філасофскі.

Па ім літаратурны працэс вызначаецца па светапоглядзе эпохі і маштабных падзеях, якія адлюстроўваюцца ў тэматыцы твораў. Апошняя маштабная падзея ў гісторыі Беларусі - афармленне краіны ў незалежную дзяржаву. Менавіта таму па гісторыка-філасофскім падыходзе сучасным беларускім аўтарам можа лічыцца той празаік, паэт ці драматург, росквіт творчасці якога пачаўся пасля 1992 года.

- А вось літаратуразнаўчы падыход не вызначае такіх строгіх рамак, - працягвае Вольга Бандарчук. - Ён кіруецца новымі эстэтычнымі праяўленнямі, жанрамі, разнастайнасцю літаратурных школ і аб'яднанняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.