Вы тут

Затрыманы мужчына, які займаўся распаўсюджваннем псіхатропа


Нарадам Кастрычніцкага (г. Мінска) Дэпартамента аховы, які нёс службу ў раёне вуліцы Асаналіева, затрыманы 23-гадовы раней не судзімы жыхар сталіцы, які займаўся распаўсюджваннем асабліва небяспечнага псіхатропа.


Увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў малады чалавек, які хадзіў ад пад'езда да пад'езда і капаўся ў зямлі. Заўважыўшы дзіўныя паводзіны хлопца, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго. У ходзе асабістага вобыску ў мінчаніна было канфіскавана 10 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, расфасаванага па пакеціках, абматаных ізастужкай. Хлопец паказаў месцазнаходжанне яшчэ 20 закладак, якія ён паспеў зрабіць. Акрамя гэтага, у мабільным тэлефоне затрыманага знойдзены тэкставы файл з месцамі закладак.

Паводле інфармацыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, па месцы жыхарства фігуранта канфіскавана нерасфасаванае парашкападобнае рэчыва масай 65 грамаў, электронныя вагі і іншае, неабходнае для фасоўкі дробных партый забароненых рэчываў і далейшай іх рэалізацыі шляхам закладак. Таксама ў кватэры затрыманага былі знойдзены грошы ў суме 1300 рублёў і багатая калекцыя нажоў.

Затрыманы раслумачыў, што ўладкаваўся рабіць закладкі ў канцы ліпеня, працаваў на інтэрнэт-краму. Атрымліваў у пастаўшчыкоў па 100 грамаў псіхатропнага рэчыва, фасаваў і раскладваў дробнымі закладкамі. Пры гэтым сам наркотыкі не ўжываў. Маці затрыманы расказваў, што па начах працуе грузчыкам. Маладому чалавеку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Небяспечныя закладкі «грузчыка»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.