Вы тут

Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Пакістане


Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Нацыянальным універсітэце сучасных моў Пакістана. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.


Па словах міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова, адным з кірункаў дзейнасці цэнтра стануць падрыхтоўчыя курсы па вывучэнні беларускай і рускай моў. «Цікавасць да беларускай сістэмы адукацыі ў Пакістане досыць вялікая. Сюды будуць прыязджаць выкладчыкі з нашых універсітэтаў. Яны таксама будуць расказваць пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у Беларусі, і ўвогуле пра нашу краіну», — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што Пакістан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю ў адукацыйнай сферы. «У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан мы падпішам мемарандум аб адкрыцці тут цэнтраў прафесійнага навучання. Па першым часе сюды будуць прыязджаць нашы выкладчыкі. Потым мы падрыхтуем глебу, каб маладыя людзі, якія хочуць атрымаць цікавыя прафесіі, прыязджалі ў Беларусь на перападрыхтоўку», — растлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

У першую чаргу ў Пакістане зацікаўлены ў атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі па прамысловых і медыцынскіх спецыяльнасцях, а таксама вышэйшай адукацыі ў медыцыне і ІT-сферы. Таксама пакістанская моладзь цікавіцца фундаментальнымі даследаваннямі па матэматыцы, хіміі і фізіцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.