Вы тут

У Мінску адбыўся беларуска-венгерскі бізнес-форум


Паводле слоў першага намесніка старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандра Нахаенкі, Беларусь мае намер пашырыць супрацоўніцтва з Венгрыяй у сферы сельскай гаспадаркі.


«Мы плануем па выніках бізнес-форуму падпісаць адпаведныя кантракты. Тым больш што ўзаемадзейнічаем не першы год, закупляем у Венгрыі насенне, чыстапародную буйную рагатую жывёлу», — расказаў ён.

Намеснік міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Ласла Саба, які прыняў удзел у форуме, адзначыў, што для венгерскіх прадстаўнікоў супрацоўніцтва з Беларуссю з'яўляецца вельмі важным. На яго думку, наша краіна сёння выступае мостам, які звязвае Усход і Захад. Акрамя таго, ён лічыць, што Беларусь і Венгрыя як ніколі раней актыўна ўзаемадзейнічаюць на палітычным і эканамічным узроўнях. Гэта спрыяе з'яўленню многіх перспектыўных абласцей, у якіх венгерскія прадпрыемствы зацікаўлены супрацоўнічаць з беларускімі. Да іх адносяцца турызм, энергетыка, ахова здароўя, фармацэўтыка. Падчас бізнес-форуму таксама прайшлі перамовы паміж прадстаўнікамі кампаній аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах будаўніцтва, прамысловасці, фінансавання, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Венгерскія каровы, беларускія трактары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.