Вы тут

З 4 па7 верасня ў Беларусі пройдзе першы беларуска- ўзбекскі жаночы бізнес-форум


З 4 да 7 верасня па запрашэнні Савета Рэспублікі нашу краіну з афіцыйным візітам наведае парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан на чале са Старшынёй Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілой Нарбаевай. У графіку візіту — абмеркаванне пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, упершыню будзе праведзены беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, арганізатарам якога выступае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Фота: pixabay.com

«Мы хочам паказаць патэнцыял нашай краіны, паказаць нашу краіну ў цэлым, нашу гасціннасць. Вядома, для нас вельмі важны эканамічны складнік, таму што нас звязваюць добрыя адносіны, шматлікія кантракты, пагадненні, якія дзейнічаюць паміж краінамі. І гэта надасць новы імпульс у супрацоўніцтве. Самае галоўнае — правядзенне дадзенага мерапрыемства павінна даць новы штуршок да супрацоўніцтва паміж нашымі жаночымі, маладзёжнымі арганізацыямі. Мы спадзяёмся, што тыя добрыя, дружалюбныя адносіны, якія ёсць паміж нашымі краінамі і народамі, дзякуючы такім мерапрыемствам будуць прырастаць», — адзначала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас размовы з журналістамі.

5 верасня падчас секцыйных пасяджэнняў будуць разгледжаны найважнейшыя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін. Удзельніцы форуму абмяркуюць пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў галіне прамысловасці. У рамках праграмы ўдзельніцы форуму наведаюць з экскурсіяй вытворчыя цэхі БелАЗа, карпаратыўны музей знакамітага прадпрыемства.

Для ўдзельніц секцыі, прысвечанай супрацоўніцтву ў лёгкай прамысловасці, арганізатары падрыхтавалі экскурсію на вытворчыя цэхі ААТ «Камволь».

Не застанецца без увагі ўмацаванне партнёрства аграпрамысловых комплексаў Беларусі і Узбекістана. Пасяджэнне такой секцыі адбудзецца на базе ААТ «Азярыцкі-Агра» (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). Удзельнікі азнаёмяцца з арганізацыяй работы малочнатаварнай фермы, агароднінабульбасховішча, наведаюць выставу прадукцыі ААТ «Азярыцкі-Агра». Падчас работы секцыі асобная ўвага будзе аддадзена ролі жаночай працы ў развіцці сельскай гаспадаркі і сельскіх тэрыторый абедзвюх краін, выпрацоўцы прапаноў у Дэкларацыю першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму.

Сярод тэм для разгляду — супрацоўніцтва краін у сферах медыцыны і фармацэўтыкі. Пасяджэнне адпаведнай секцыі пройдзе на базе Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі УАЗ «Гарадская клінічная бальніца № 6».

Таксама ў рамках адпаведнай секцыі на абмеркаванне вынесены такія тэмы, як рэалізацыя партнёрства ў сферы навукі і адукацыі і патэнцыял узаемных кантактаў у сферы культуры і турызму. Пасяджэнне дадзенай секцыі адбудзецца ў знакавым для беларускай культуры месцы — Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Плануюцца выступленні, прысвечаныя рэалізацыі сумесных культурных праектаў, развіццю турызму паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан; перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў сферы музейнай дзейнасці; экспарту адукацыйных паслуг.

Ключавое мерапрыемства першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму — пленарнае пасяджэнне на тэму «Жанчыны ў бізнесе — патэнцыял для развіцця дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана» — запланавана на 6 верасня.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.