Вы тут

Міжнародная юрыдычная алімпіяда пройдзе ў «МІТСО» з 26 па 30 верасня


XІ Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір» пройдзе ў Міжнародным універсітэце «МІТСО» з 26 па 30 верасня.


Сёлета ў інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі 9 краін: Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Францыі, Кітая, Малдовы і іншых.

Міжнародная юрыдычная алімпіяда «Моладзь за мір» — унікальны праект для нашай краіны, які не мае аналагаў ва Усходняй Еўропе і СНД і ўваходзіць у тройку самых прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў па міжнародным праве. За дзесяцігадовую гісторыю яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі больш як 40 краін свету: студэнты найлепшых юрыдычных школ з Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Кубы, Індыі, Нідэрландаў...

Штогод у якасці членаў журы ў алімпіядзе прымаюць удзел вядучыя замежныя эксперты па міжнародным праве.

Арганізатарам праекта выступае Міжнародны універсітэт «МІТСО» пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Права + талерантнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.