Навукоўцы распрацавалі рэвалюцыйны тэст, які дапаможа спрагназаваць развіццё анкалогіі за дзесяць гадоў да з'яўлення сімптомаў.
Біёлагі з брытанскага ўніверсітэта Суонсі называюць гэты аналіз «пажарным дэтэктарам»: падобна таму, як яго датчык рэагуе на часцінкі дыму, новы тэст распазнае змены ў крыві. Паводле слоў прафесара Гарэта Джэнкінса, лідара даследчай групы, мутацыі ў чырвоных крывяных цельцах пачынаюцца задоўга да таго, як пацыенту ставяць фатальны дыягназ. Просты аналіз крыві з пальца на працягу дзвюх гадзін вызначыць прысутнасць клетак з пашкоджаным «будаўнічым» бялком. У здаровага чалавека такіх клетак усяго некалькі на мільён, а ў будучых анкахворых — дзясяткі. Магчымасць вызначыць рак на такой ранняй стадыі дазволіць пазбегнуць хіміятэрапіі і апраменьвання і абысціся простай аперацыяй і прыёмам лекаў. Важна, што сабекошт гэтага аналізу невысокі — усяго 35 фунтаў стэрлінгаў. Зараз біёлагі рыхтуюцца праводзіць выпрабаванні свайго тэсту: калі ён апраўдае сябе, то праз дзесяць гадоў (або менш) будзе даступны на сусветным узроўні.
Іван КУПАРВАС
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?