Вы тут

Гандбольны СКА прадставіў абноўлены склад і форму на сезон


За мінулае лета ў самым тытулаваным клубе краіны адбыліся істотныя змены. Галоўнае з іх — змена трэнера: Спартак Мірановіч, які 40 гадоў вёў за сабой армейцаў, перайшоў на новую клубную пасаду, а месца рулявога заняў Ігар Папруга.


Істотна абнавіўся і асноўны склад гульцоў: у ліку навічкоў — Міхаіл Жыла, Ігар Чэрнікаў, Павел Міскевіч і Мікалай Алёхін.

Каманда правяла перадсезонныя зборы, прыняла ўдзел у турнірах ва Украіне і Польшчы, а цяпер рыхтуецца да старту новага сезона. Сёлета СКА згуляе ў чэмпіянаце і розыгрышы Кубка Беларусі, а таксама ў міжнародных турнірах — Кубку Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі і Балтыйскай лізе.

— У нас быў насычаны падрыхтоўчы перыяд, і я задаволены, як мы яго правялі. Кіраўнікі клуба забяспечылі якасную падрыхтоўку. У каманды былі выязныя зборы, хлопцы знаходзіліся пастаянна разам, гэта важна — гуртуе калектыў. Мы працавалі па плане, згулялі два турніры, у цэлым я задаволены якасцю гульні. У некаторых момантах, вядома, яшчэ трэба папрацаваць, у нас ёсць на гэта час, таму спадзяёмся, што да адказных гульняў падыдзем баяздольным калектывам, — падзяліўся Ігар Папруга. — Што тычыцца маёй новай пасады, то ацэньваць мяне як галоўнага трэнера трэба будзе па выніку, цяпер гэта проста праца, аналіз. Я выкарыстоўваю вопыт, які назапашваў у працы са Спартаком Мірановічам і Юрыем Шаўцовым. Цяпер у мяне шмат ідэй, якія трэба ўвасобіць і апраўдаць аказаны давер.

Што тычыцца задач на сезон, то Ігар Мікалаевіч адзначыў: у першую чаргу неабходна палепшыць якасць гульні і пастарацца раскрыць кожнага гульца, каб прадстаўнікі СКА ў найлепшай форме падышлі да зборнай. Пра ўзнагароды чэмпіянату краіны і задачы выступлення ў міжнародных турнірах настаўнік палічыў за лепшае змоўчаць.

Адзначым, што дапамагаць Ігару Папругу ў гэтым сезоне будуць Аляксандр Каршакевіч і настаўнік маладзёжнай зборнай Беларусі Алег Шарэйка.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каманда з традыцыямі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.