Вы тут

Тэлеканал АНТ запускае дзіцячы тэлеконкурс «Талент краіны»


Тэлеканал АНТ сумесна з Беларускай акадэміяй музыкі абвясціў пра пачатак маштабнага дзіцячага тэлеконкурсу «Талент краіны», да ўдзелу ў якім запрашаюцца адораныя дзеці ва ўзросце 5-15 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Паводле слоў прэс-сакратара АНТ Юліі Дубоўскай, праект з'яўляецца творчым пераемнікам конкурсу «Я спяваю». Але гэтым разам рамкі значна пашыраныя: акрамя вакалістаў, шукаюцца юныя майстры танца, інструменталісты і выканаўцы арыгінальнага жанру (акцёры, дэкламатары, цыркавыя артысты).

Адборачны тур конкурсу пройдзе ў Беларускай акадэміі музыкі (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20) з 20 па 26 верасня. Пра падрабязнасці і графік адбору можна даведацца па тэлефоне 8 (017) 2843411, а папярэдне запісацца на яго — на сайце тэлеканала АНТ.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На экран, на вялікі экран!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.