Вы тут

1000-гадовы юбілей Брэста трэба сустрэць годна


25 жніўня Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя г. Брэста».


Менавіта гэтым распараджэннем прадугледжана ўтварэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання юбілею Брэста. Аргкамітэт узначаліла віцэ-прэм'ер краіны Наталля Качанава. Намеснікам старшыні камітэта прызначаны старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Кіраўніком дзяржавы зацверджаны план падрыхтоўкі. Дакумент уключае ў сябе вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на рэканструкцыю і захаванне гісторыка-культурных аб'ектаў. Запланавана таксама будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага і культурна-асветніцкага прызначэння, удасканаленне гарадской інфраструктуры.

Як паведаміў карэспандэнту газеты начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Генадзь Іванчын, цяпер дакументы дэталёва прапрацоўваюцца ў гарвыканкаме з тым, каб вызначыць парадак дзеянняў мясцовай выканаўчай улады.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: 1000-гадовы юбілей Брэста сустрэць годна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.