Вы тут

Ва ўнівермагу «Гомель» прайшла акцыя «У школу з Добрым Сэрцам»


Пад такім дэвізам напярэдадні новага навучальнага года на першым паверсе ўнівермага «Гомель» прайшла дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам».


Яе мэтай быў збор канцылярскіх прылад, спартыўнага інвентару для дзяцей-сірот і дзяцей з малазабяспечаных сем'яў. Арганізавалі і правялі акцыю валанцёрскі атрад «Эдэльвейс» Гомельскай абласной арганізацыі БРСМ, актывісты Цэнтральнай раённай арганізацыі БРСМ і член праўлення Добрушскага раённага дабрачыннага аб'яднання «Надзею — дзецям». Усяго было сабрана канцтавараў на суму больш за 500 дэнамінаваных рублёў, а таксама тры партфелі з канцтаварамі для першакласнікаў. Учора апошнія былі ўручаны дзецям з малазабяспечаных сем'яў Добруша. Кожнаму, хто прыняў удзел у акцыі, валанцёры падрыхтавалі сюрпрызы — сэрцы з лагатыпам валанцёрскага руху БРСМ, на якім дзеткі з дзіцячых дамоў вобласці пакінулі свае словы падзякі.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» стартавала 1 жніўня. У яе рамках валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае Сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад да новага навучальнага года для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў і дзяцей-сірот. У Гомельскай вобласці з пачатку правядзення акцыі першакласнікам ужо ўручана больш за 60 партфеляў, сабрана канцылярскіх прылад на суму больш чым 3 000 дэнамінаваных рублёў. Дабрачыннае мерапрыемства прадоўжыцца да 15 верасня. Далучайцеся, нераўнадушныя! Калі вы хочаце дапамагчы падрыхтаваць дзетак, якія маюць у тым патрэбу, да школы, звяртайцеся ў пункты збору, якія арганізаваныя ва ўсіх тэрытарыяльных і раённых камітэтах БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вялікае пачынаецца з малога

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.