Супрацоўнікі міліцыі заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу грамадзянам. Напрыклад, нядаўна ў Дрыбіне яны ўстанавілі новую агароджу ветэрану вайны.
— Да нас звярнуўся інвалід Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Ягоравіч Зухцікаў. Мы абмеркавалі яго просьбу на афіцэрскім сходзе і аднагалосна вырашылі дапамагчы. У наступны пасля звароту выхадны дзень завіталі да пенсіянера і хутка зрабілі сваю справу. Цяпер яго сядзібу агароджвае 30-метровы плот, — паведаміў маёр Міхаіл Акінчыц, намеснік начальніка Дрыбінскага РАУС.
Сваякі ветэрана напісалі ў Дрыбінскі РАУС падзяку — за чуласць. Прыемна, што гэты выпадак не выключэнне. На рахунку дрыбінскіх міліцыянераў шмат добрых спраў.
Яны заўсёды клапоцяцца пра імідж сваёй прафесіі. Нядаўна на VІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» арганізавалі міні-выстаўку спецсродкаў. Усе ахвотныя мелі магчымасць прымераць на сябе бронекамізэльку, шлем і іншую амуніцыю.
Падлеткі і іх бацькі пыталіся пра службу ў міліцыі, удакладнялі, як паступіць ва ўстановы адукацыі МУС. Міхаіл Акінчыц асабіста інструктаваў кожнага, хто праяўляў цікавасць — а такіх аказалася каля 200 чалавек.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.