На пачатку новага сезона тэлеканал «Беларусь 1» прадставіў новы цыкл упадабаных гледачамі дакументальных фільмаў пад агульнай назвай «Нашы». Гэтым разам у фокусе ўвагі Агенцтва тэленавін — дзесяць фільмаў-партрэтаў працоўных дынастый, якія пакінулі адметны след на беларускіх прадпрыемствах, на чыгунцы, ва ўстановах аховы здароўя, у тэатры...
Як пад крылом аднаго самалёта працуецца тром пакаленням адной сям'і і што падштурхнула дваіх сыноў следам за бацькам спусціцца ў шахту, што значаць два алімпійскія медалі для адной сям'і і як чыгунка становіцца дарогай даўжынёй у жыццё — пра ўсё гэта распавядзе новы 10-серыйны цыкл «Нашы дынастыі», які выходзіць у эфір штотыдзень па пятніцах.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.