Вы тут

У Гродне стартавала маладзёжная абласная акцыя «Час ідэй — час выбару»


Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Гродне стартавала маладзёжная абласная акцыя «Час ідэй — час выбару». Яе мэта — зацікавіць маладых людзей актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.


Сімвалам акцыі стаў гадзіннік са стылізаванай «галачкай» і 13-значным цыферблатам. Гадзіннік, сімвал пастаяннага руху, адлічвае час, які застаўся да важнай палітычнай падзеі ў краіне. «Галачка» сімвалізуе выбар. А 13-значны цыферблат азначае колькасць ініцыятыў і ідэй, якія моладзь Гродзеншчыны адрасуе дэпутатам ад 13 акруг рэгіёна. Актывісты БРСМ раздадуць сімвал акцыі, дзе можна будзе напісаць прапановы для дэпутатаў, усім ахвотным.

Стартаваўшы з флэш-моба і канцэртных нумароў у выкананні пераможцаў творчых праектаў БРСМ на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра ў Гродне, акцыя «Час ідэй — час выбару» з 5 жніўня па 9 верасня пройдзе ва ўсіх раёнах вобласці.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Час ідэй — час вызначацца

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.