Вы тут

У Міністэрстве гандлю падвялі вынікі работы рэгіёнаў


У Міністэрстве гандлю падвялі вынікі работы рэгіёнаў у галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва за першае паўгоддзе.


У студзені-чэрвені ў параўнанні са студзенем-маем размеркаванне месцаў у рэйтынгу некалькі змянілася, паведамілі ў прэс-службе міністэрства. У тройцы лідараў Магілёўская вобласць апярэдзіла Мінск, падняўшыся на трэцюю пазіцыю. Лепшай пры гэтым засталася Гомельская вобласць, на другой пазіцыі па-ранейшаму — Брэсцкая.

Нагадаем, вынікі работы падводзяцца шляхам складання рэйтынгу рэгіёнаў на падставе 14 ключавых паказчыкаў развіцця названых відаў дзейнасці: рознічны і аптовы тавараабарот, чысты прыбытак і рэнтабельнасць продажаў, доля тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце і ўдзельная вага безнаяўных разлікаў, рост цэн, стан запазычанасці перад пастаўшчыкамі тавараў, выкананне сацыяльных стандартаў у сферы гандлю і грамадскага харчавання і г.д.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Палепшылі пазіцыі ў рэйтынгу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.