Вы тут

Беларусы ўпершыню выступяць на Reeperbahn Festіval


Гэтай восенню ў нямецкім Гамбургу пройдзе Reeperbahn Festіval — галоўны ў краіне і адзін з найбуйнейшых у Еўропе міжнародны з'езд прафесіяналаў у сферы сучаснай музыкі. Упершыню на мерапрыемстве будуць прадстаўлены і артысты з Беларусі.


Як адзначае кіраўнік праекта Experty.by, вядомы беларускі музычны эксперт Зміцер Безкаравайны, «удзел нашых артыстаў у фэсце — выхад на абсалютна новы ўзровень магчымасцяў і міжнародны знак якасці для ўсёй беларускай музычнай сцэны. Безумоўна, гэта не значыць, што ўжо ўвосень нехта з беларускіх артыстаў абавязкова падпіша кантракт з буйным заходнім лэйблам, але верагоднасць такой падзеі ў будучыні абсалютна дакладна ўзрасце».

Reeperbahn Festіval праходзіць штогод у Гамбургу — у раёне вуліцы Reeperbahn, дзе некалі давалі свае першыя канцэрты тады яшчэ нікому не вядомыя The Beatles. Цягам 4 дзён на 70 адкрытых і клубных пляцоўках выступяць каля 400 артыстаў, творчасць якіх могуць ацаніць каля 30 тысяч гледачоў і больш за 3,5 тысячы музычных прафесіяналаў з розных краін. Адзначым, што арганізатары разглядаюць у якасці ўдзельнікаў фэсту толькі тых артыстаў, якія ўжо маюць досвед выступленняў на аналагічных еўрапейскіх мерапрыемствах. Прынамсі з беларускіх кандыдатаў «дабро» сёлета атрымалі 5 пакуль што малавядомых нават на радзіме артыстаў і калектываў: Super Besse, Mustelіde, Teleport, Deech і Alexeі De Bronhe.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.