Вы тут

У Італіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі


На поўдні Італіі ў правінцыі Бары сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі.


Па звестках Lа Rерubblіса, у выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі, дзесяць атрымалі траўмы. У той жа час АNSА паведамляе аб 10 ахвярах. Аварыя адбылася на ўчастку паміж гарадамі Рува-ды-Пулья і Карата. Па невядомай прычыне цягнікі апынуліся на адным пуці і сутыкнуліся на поўным хаду. На месца здарэння неўзабаве прыбылі медыкі, паліцыя і пажарныя. Па звестках паліцыі, загінула як мінімум пяць чалавек, а пажарныя паведамляюць пра дзесяць ахвяр. Удар быў вельмі моцным. Першыя вагоны цалкам пагнутыя. Выратавальнікам даводзілася разразаць пашкоджаныя карпусы, каб прабіцца да людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.