Вы тут

Падробкі не пройдуць


Беларускія рублі трапляюць у поле зроку фальшываманетчыкаў рэдка. Па звестках прэс-службы Нацбанка, такіх «самаробак» выяўляюцца лічаныя працэнты ад іх агульнай колькасці. Але калі амаль усе «старыя» банкноты хадзілі больш за дзясятак гадоў, то новыя грашовыя знакі ў абарачэнні ўсяго другі дзень. І таму не выключана, што гэтым могуць паспрабаваць скарыстацца нячыстыя на руку дзялкі. А калі сумніўная купюра фігуруе ў крымінальнай справе, то канчатковае слова па яе статусе належыць судоваму эксперту.


— Мы вельмі пільна рыхтаваліся да дэнамінацыі, — запэўніў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Сяргей Яўмененка. — Разам з Нацыянальным банкам рыхтавалі нашых спецыялістаў. І што адметна, да 1 ліпеня да нас падробленыя беларускія рублі ўзору 2009 года не паступалі. Таму мы гатовы да таго, каб правяраць сапраўднасць новых грошай.

Рэпартаж аб тым, як працуюць беларускія судовыя эксперты, чытайце ў бліжэйшых нумарах «Звязды» .

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.