Вы тут

Работу некаторых маршрутаў гартранспарту ў Мінску 3 ліпеня прадоўжаць


Работу некаторых маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту ў Мінску 3 ліпеня прадоўжаць да 1.30. Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс".


Фота: minsk-metro.net

З 3 на 4 ліпеня да 1.30 будуць працаваць аўтобусныя маршруты нумар 1, 9д, 17, 18, 24, 29, 42, 43Д, 73, 74С, 75, 100, 112С, 113С, 147, 149, 153Д, 159, 921; тралейбусныя - нумар 6, 9, 16, 20, 27, 29, 52, 53, 60, 62; трамвайныя - нумар 3, 11.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.