Вы тут

Майстар-класы па зумбе пройдуць па ўсёй Беларусі


Аператар МТС запускае праект #МаяТрэніроўкаСёння, мэта якога — аб'яднаць беларусаў вакол спорту і далучыць іх да ідэй здаровага ладу жыцця. Першыя бясплатныя майстар-класы ў рамках новай ініцыятывы пройдуць ва ўсіх абласцях краіны ўжо ў бліжэйшую суботу, 18 чэрвеня.


Фота: kredo.by

Праект #МаяТрэніроўкаСёння скіраваны на прасоўванне здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Ён дазволіць усім ахвотным пераканацца ў тым, што сумесныя заняткі спортам — гэта выдатны спосаб праводзіць час з роднымі і блізкімі, а таксама заводзіць новыя знаёмствы.

У рамках праекта МТС правядзе гэтым летам серыю бясплатных спартыўных майстар-класаў ва ўсіх абласцях Беларусі. Далучыцца да трэніровак змогуць жыхары і госці Мінска, Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва і Мазыра. Прафесійныя трэнеры дапамогуць удзельнікам заняткаў паспрабаваць сябе ў ёзе, тай-бо, аэробіцы і іншых напрамках. Партнёрам праекта выступае сетка фітнэс-клубаў Grant Fitness.

Першыя майстар-класы праекта #МаяТрэніроўкаСёння будуць прысвечаны зумбе — арыгінальнаму стылю фітнэсу, у якім спалучаюцца элементы сальсы, фламенка, румбы і ча-ча-ча. Рухі ў ім паўтараць проста, і пры гэтым з дакладнасцю іх капіраваць неабавязкова.

Трэніроўкі па зумбе пройдуць на свежым паветры пад палымяныя лацінаамерыканскія рытмы. Удзел у іх бясплатны і не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі. А тыя, хто зарэгіструюцца на майстар-клас загадзя, атрымаюць ад МТС у падарунак памятныя сувеніры.

Ва ўсіх гарадах заняткі па зумбе пачнуцца адначасова — у 11 гадзін. Трэніроўкі пройдуць у наступных месцах:

  • Мінск — парк забаў "Dreamland" (уваход у парк будзе бясплатны);
  • Брэст — парк культуры і адпачынку імя 1 мая;
  • Віцебск — паркавая зона на набярэжнай ракі Віцьба;
  • Гродна — парк Пышкі;
  • Магілёў— паркавая зона на набярэжнай ракі Дубравенка;
  • Мазыр — парк культуры і адпачынку імя Перамогі.

Зарэгістравацца на трэніроўку і даведацца расклад далейшых майстар-класаў можна на сайце sport.mts.by. А каб натхняць весці актыўны лад жыцця і іншых, можна дзяліцца ўражаннямі пра майстар-класы і проста здымкамі сваіх заняткаў спортам у сацыяльных сетках і ў суправаджэнні хэштэг Instagram # МаяТрэніроўкаСёння.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.