Вы тут

Прафтэхустановы чакаюць абітурыентаў


15 чэрвеня распачаўся прыём дакументаў ад абітурыентаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.


Набор для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 158 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 45 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія таксама рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Выбіраць моладзь можа з 262 прафесій.

Усяго сёлета плануецца прыняць 32,6 тысячы чалавек. Пры гэтым на дзённую форму навучання плануецца залічыць 30,3 тысячы чалавек, з іх — 19,1 тысячы на аснове агульнай базавай адукацыі, 10,5 тысячы чалавек — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 700 чалавек — на аснове спецыяльнай адукацыі. План набору на завочную форму складае 1 тысячу чалавек і на вячэрнюю — 1,3 тысячы.

У 2016 годзе ўпершыню будзе ажыццяўляцца набор на новую прафесію «Манціроўшчык шын і шынапнеўматычных муфтаў» у Гомельскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання. А, напрыклад, у Пінскім дзяржаўным індустрыяльна-педагагічным каледжы стане даступнай падрыхтоўка па такіх запатрабаваных прафесіях, як «слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання», «трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» і «кіроўца аўтамабіля». Увогуле ва ўсіх рэгіёнах структура падрыхтоўкі была адкарэктаваная з улікам патрэб рэгіянальных рынкаў працы, якія пастаянна змяняюцца.

Залічэнне ва ўстановы прафтэхадукацыі ажыццяўляецца на падставе заяў прэтэндэнтаў (пры адсутнасці конкурсу) або па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або пасведчання аб спецыяльнай адукацыі. І толькі для асобных профіляў адукацыі («Мастацтва і дызайн» і «Архітэктура і будаўніцтва») прадугледжаны ўступныя іспыты, вынікі якіх улічваюцца пры залічэнні.

Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на дзённую форму навучання будзе весціся па 20 жніўня. Калі да канца гэтага тэрміну не ўсе планавыя месцы будуць запоўненыя, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года. На завочную форму атрымання адукацыі дакументы будуць прымацца з 1 па 10 кастрычніка.

Па інфармацыі Міністэрства адукацыі, летась у Мінску і рэгіёнах моладдзю былі запатрабаваныя прафесіі цырульніка, кухара, кандытара, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці і некаторыя іншыя. У той жа час установы прафтэхадукацыі адчувалі значныя цяжкасці пры камплектаванні груп па прафесіях лёгкай прамысловасці, машынабудавання, сельскагаспадарчай вытворчасці, дрэваапрацоўкі і будаўніцтва.

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.