Вы тут

Славуты балет «Каханне і смерць» у Вялікім


Музыка, напоўненая распаленымі, прычым у розных дыяпазонах, эмоцыямі, філасофскім падтэкстам і ўсходнім каларытам, ды яшчэ тая, што гаворыць нам пра вечнае, — так каротка можна апісаць балет «Каханне і смерць» Палада Бюльбюль аглы, кампазітара, спевака, грамадскага дзеяча і дыпламата. Нават трынаццаць стагоддзяў не перашкодзяць зразумець пастаноўку сёння. Аснова — помнік сусветнай літаратуры. Прэм'ера стане пастаноўкай-адкрыццём «Балетнага лета ў Вялікім» і пройдзе на сцэне 11 і 12 чэрвеня.


— Балет напісаны па матывах нацыянальнага азербайджанскага эпасу «Кітабі Дэдэ Каркут» («Кніга майго дзеда Каркута»), створанага больш як 1300 гадоў таму. Калі мы адзначалі яго юбілей, што грымеў па ўсім свеце, выдаваліся энцыклапедыі, каталогі і альманахі. Я, калі быў міністрам культуры Азербайджана, удзельнічаў у гэтай працы. І падумаў: чаму б на такую тэму не стварыць буйны эпічны твор, але на гэты раз музычны?.. Чаму балет? Ён дае больш магчымасцяў для фантазіі і суперажывання. Пісаў музыку амаль тры гады. Хацеў, каб кожны глядач задумаўся. Таму і тэмы ў пастаноўцы тыя, што хвалююць усіх, — каханне, якое часам мяжуе з нянавісцю, і смерць, што альбо дае табе шанц на доўгія гады, альбо спапяляе хутка і нечакана... Што там, за мяжой, ніхто не ведае, таму паразважаць пра гэта заўсёды цікава, — адзначыў кампазітар.

Палад Бюльбюль аглы, сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, звярнуў увагу таксама на каштоўнасць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам не толькі ў эканамічнай і сацыяльнай, але і культурнай сферы, творчым рэчышчы. Тэатр, паводле яго слоў, таксама паказчык добрых адносін народаў да міру і дружбы.

Прэм'ера абяцае быць вельмі каларытнай. У тым ліку і дзякуючы касцюмам, створаным Кацярынай Булгакавай. Будуць два дырыжоры — Эюб Куліеў і Андрэй Іваноў. Сцэнаграфія — у руках галоўнага мастака Вялікага тэатра Аляксандра Касцючэнкі. Харэограф-пастаноўшчык — Вольга Кастэль.

Загаловак у газеце: Прэм'ера з азербайджанскім акцэнтам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.