Вы тут

Малпа абясточыла краіну


Найбуйнейшы вытворца электраэнергіі ў Кеніі расказаў, што збой у падачы электрычнасці, праз які ўсю краіну агарнула цемра, адбыўся з-за... малпы. Інцыдэнт меў месца каля поўначы па мясцовым часе: жывёла ўпала на трансфарматар на гідраэлектрастанцыі.


Фота: desktopwallpapersplanet.ru

Прадстаўнікі кампаніі KenGen, якая кіруе ГЭС, ліквідавалі паломку, пасля чаго выпусцілі ў Facebook прэс-рэліз, які раскрывае дэталі здарэння. Як высветлілася, адна малпа, зваліўшыся на трансфарматар, пашкодзіла яго, што прывяло да страты больш як 180 МВт. «Энергетычныя станцыі KenGen забяспечаны электрычнай агароджай, якая абараняе іх ад пранікнення дзікіх жывёл. Мы шкадуем аб гэтым адзінкавым выпадку, — адзначылі ў KenGen. — Кампанія шукае шляхі павышэння бяспекі на ўсіх нашых электрастанцыях». У каментарыях да свайго запісу прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што малпа выжыла і яе забралі прадстаўнікі арганізацыі KWS, якая займаецца аховай дзікіх жывёл Кеніі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.