Вы тут

Музычны падарунак ад «Светача» — да Дня Перамогі


5 мая ў сталічным Доме кнігі «Светач» адбыўся флэшмоб «Песні Перамогі». Студэнты другога курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў праспявалі знакамітую «Кацюшу» разам з супрацоўнікамі і наведвальнікамі кнігарні.


У кніжнай краме ішоў звычайны чацвер. Аматары літаратуры спакойна гарталі старонкі кніг і нават не здагадваліся, што сярод іх стаіліся будучыя акцёры музычнага тэатра. Зразумець, што хутка гэтае месца пераўтворыцца ў пляцоўку для «Песень Перамогі», можна было толькі праз незвычайную колькасць людзей з фотаапаратамі. З дынамікаў пачала гучаць музыка Мацвея Блантэра. Удзельнікі флэшмоба адышлі ад кніжных паліц і гучна заспявалі першыя радкі добра знаёмай «Кацюшы». Тыя, хто прыйшоў набыць кнігу, у якасці бонусу атрымалі музычны падарунак. Здзіўленыя пакупнікі сустрэлі ініцыятыву апладысментамі, а хтосьці нават пачаў падпяваць.

Ідэя правесці музычны флэшмоб належыць кіраўніку аддзела арганізацыі гандлю і рэкламы ААТ «Белкніга» Ганне Сіпаковай. Да Дня Перамогі «Белкніга» падрыхтавала не толькі спевы: у кнігарнях ужо стаяць асобныя стэнды з творамі на ваенную тэму.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Песні ў кнігарні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.