Вы тут

Мутанты існуюць і могуць змагацца са смяротнымі захворваннямі


У рамках даследаванняў і аналізу генетычнай інфармацыі амаль 600 000 чалавек, навукоўцы выявілі, што мутанты насамрэч рэальныя, а не проста з'яўляюцца плёнам фантазіі пісьменнікаў і кінематаграфістаў. Праўда, замест здольнасці страляць лазерамі з вачэй і падымаць прадметы, у сотні разоў цяжэйшыя за сябе, сіла гэтых мутантаў заключаецца ў падтрыманні здаровага, нармальнага жыцця.


Згодна з даннымі метааналізу (статыстычная выбарка), навукоўцы пад кіраўніцтвам Стывена Фрэнда са Школы медыцыны Ікан на гары Сінай, што ў Нью-Ёрку, выявілі 13 індывідаў, чыя генетычная інфармацыя — схільнасць да хваробы Тэя-Сакса (пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы) і кістозных фіброз (цяжкае парушэнне функцый дыхання) — сведчыць пра тое, што гэтыя людзі павінны быць ужо мёртвыя ці як мінімум цяжка хворыя. Але гэтыя людзі не хварэлі на названыя захворванні. Абедзве хваробы, як правіла, з'яўляюцца спадчыннымі, тым не менш генетычная мутацыя ў гэтых людзей дазваляе паспяхова блакіраваць развіццё гэтых захворванняў.

Навукоўцы лічаць, што гэтая ўнікальная асаблівасць генетычнай будовы можа быць ключом да вынаходства метадаў, якія дазваляюць пазбегнуць спадчыннасці такіх генетычных захворванняў.

На вялікі жаль, гэтае даследаванне пабудавана на метааналізе. Інфармацыя пра генетыку ўсіх 600 000 чалавек праводзілася ананімным шляхам і складаецца з даных людзей, якія праходзілі мноства іншых даследаванняў да гэтага, таму высветліць, хто менавіта гэтыя 13 чалавек, немагчыма.

Паколькі няма ніякай магчымасці расказаць гэтым 13-ці пра іх дар, навукоўцы плануюць правесці новы статыстычны збор інфармацыі. Альтэрнатыўным метадам, вядома ж, заўсёды з'яўляецца стварэнне «Цэрэбра» з франшызы пра людзей «Ікс». Праўда, з гэтым пакуль узнікаюць некаторыя цяжкасці. Няма падыходзячага «доктара Ксаўера».

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мутанты сярод нас

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.