Вы тут

Навукоўцы набліжаюцца да хуткай рэгенерацыі тканак


У фільмах пра далёкую і найбліжэйшую будучыню мы раз-пораз бачым, як смяротна параненага чалавека хутка ставяць на ногі, прыляпіўшы да раны загойваючы гель або пырскаючы цудоўным спрэем з балончыка. І адразу літаральна на вачах яго тканкі рэгенеруюцца, раны зацягваюцца і ад пашкоджанняў не застаецца і следу. Падобна на тое, што навукоўцам з аўстралійскага ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса ўжо ў найбліжэйшыя гады атрымаецца стварыць падобную сістэму рэгенерацыі чалавечага цела. Няхай яна і не будзе працаваць так жа хутка і прыгожа як у кіно, але эфектыўнасць яе ўжо даказаная эксперыментальна.


Дадзеная сістэма чымсьці нагадвае метад, пры дапамозе якога саламандры адрошчваць страчаныя канечнасці. Яе можна будзе выкарыстоўваць для рэгенерацыі касцяной структуры, пазваночных дыскаў, а таксама іншых тканак і органаў. Даследчыкі бачаць у сваім адкрыцці велізарны патэнцыял, бо з дапамогай гэтай методыкі можна будзе узяць верх над мноствам раней невылечных смяротных захворванняў. Вынікі даследаванняў былі апублікаваныя навукоўцамі ў часопісе Proceedіngs of the Natіonal Academy of Scіences.

Прафесар Джон Піманда, кіруючы навуковым праектам, падзяліўся з чытачамі часопіса адкрыццямі сваёй каманды. Новая тэхналогія дазваляе перапраграмаваць касцяныя і тлушчавыя клеткі, ператвараючы іх у індукаваныя мультыпатэнтныя ствалавыя клеткі (іMS).

Першапачаткова эксперыменты праводзіліся на лабараторных мышах, і яны прадэманстравалі цудоўныя вынікі ў параўнанні з іншымі тэрапіямі, эфектыўнасць якіх альбо наогул не даказаная, альбо вельмі нізкая. Выпрабаванні гэтай тэхналогіі на людзях запланаваны на канец 2017 года.

Існуюць мноства тыпаў ствалавых клетак, у тым ліку эмбрыянальныя, якія падчас развіцця эмбрыёна фарміруюць усе астатнія клеткі чалавечага цела. У дарослым арганізме таксама ёсць ствалавыя клеткі, але яны здольныя рэгенерыраваць не любую тканку, а толькі пэўны яе тып. Рэвалюцыйнасць новай методыкі складаецца ў тым, што атрыманыя ў выніку перапраграмавання клеткі іMS здольныя аднаўляць абсалютна любыя тканкі, пры гэтым не выклікаючы страшных пабочных эфектаў накшталт фарміравання пухлін. «Выкарыстанне эмбрыянальных ствалавых клетак для рэгенерацыі непрымальна, таму што існуе вялікая рызыка стварэння пухлін. Другая праблема была ў тым, што ранейшыя тэхнікі фарміравання ствалавых клетак мелі на ўвазе выкарыстанне вірусаў для працэсу трансфармацыі, што таксама непрымальна з медыцынскага пункту гледжання. З дапамогай новай тэхналогіі нам удалося пераадолець абедзве гэтыя перашкоды», — распавядае адзін з аўтараў даследавання доктар Вашэ Чандракантан.

Для стварэння клетак іMS навукоўцы нібыта «адключаюць памяць» касцяных і тлушчавых клетак пры дапамозе аналага ключавога кампанента РНК і ДНК 5-азацыцідзіна (AZA) і фактару росту PDGF-AB, тым самым ператвараючы іх у ствалавыя.

Працэс ператварэння ад пачатку і да канца займае не больш як тры тыдні. Пасля гэтага атрыманыя клеткі можна змясціць у вобласць пашкоджання тканак у чалавечым арганізме, дзе яны тут жа пачнуць генеральны рамонт. У будучыні з дапамогай такой тэхналогіі можна будзе вырашыць мноства праблем сучаснай медыцыны, уключаючы лячэнне сур'ёзных траўмаў, смяротных захворванняў і нават калі не па звароту назад, дык замаруджвання працэсу старэння.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.