Вы тут

У кіроўцы не было правоў


Нядаўна супрацоўнікам сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі давялося пераследаваць матацыкліста, у якога былі закрыты рэгістрацыйныя нумары.


— Увагу міліцыянераў «сузукі» прыцягнуў на вуліцы Даўгабродскай. На ўзмах жэзла кіроўца не адрэагаваў. Далей ён звярнуў на вуліцу Ванеева і паімчаў у бок Партызанскага праспекта. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца толькі павялічваў хуткасць, пакуль не заскочыў у жылы двор па вуліцы Будзённага, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Да пошукаў уцекача далучыліся яшчэ некалькі экіпажаў ДАІ, а таксама супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Праз паўгадзіны матацыкл знайшлі прыпаркаваным на стаянцы каля крамы. Па словах матацыкліста, ён зайшоў туды набыць прадукты. Як аказалася, у 18-гадовага кіроўцы не было правоў, таму ён і вырашыў уцячы ад дзяржаўтаінспектараў. У дачыненні да яго заведзены тры адміністрацыйныя пратаколы: за язду без права кіравання, рух па тратуарах і непадпарадкаванне міліцыянерам. І гэта, на жаль, далёка не адзінкавы прыклад такіх паводзін матацыклістаў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.