Вы тут

Паштальён не толькі Печкін


Мінскі філіял РУП «Белпошта» напярэдадні свайго 20-годдзя правёў адкрыты конкурс дзіцячага малюнка. Днямі падведзены вынікі.


Паводле іх, праца паштовай сувязі знайшла шырокае адлюстраванне ў сотнях тэматычных малюнкаў: найбольшая колькасць атрымана з Барысаўскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага і Слуцкага раёнаў. А таму вызначыць найлепшыя творы (асабліва ва ўзроставай групе ад 6 да 9 гадоў) было вельмі складана. На дапамогу, як прызналася намеснік дырэктара прадпрыемства Алена ІШЧУК, давялося запрашаць спецыяліста, да таго ж, каб ураўнаваць шанцы на перамогу, усіх удзельнікаў конкурсу падзялілі на катэгорыі. Першыя месцы занялі: у малодшай (сярод дзяцей ад 6 да 9 гадоў) работа Ірыны Брацянковай з Салігорска; у сярэдняй (сярод дзяцей ад 10 да 13 гадоў) — Захара Радзіёна з вёскі Шашкі Стаўбцоўскага раёна і ў старэйшай (ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў) — Кацярыны Навіцкай з Валожына. Другое месца адпаведна — Ягора Мельнічука з Барысава, Ганны Лук'яненкі з Клецка і Веры Мартынавай з Маладзечна, трэцяе — Мацвея Куца з Лагойска, Аліны Бразінскай з Валожына і Аліны Дубаневіч з Вілейкі. Шэраг удзельнікаў адзначаны спецыяльнымі прызамі. «Мы вельмі ўдзячны ўсім удзельнікам конкурсу за праяўленую цікавасць да работы паштовай сувязі, за адлюстраванне нашых працоўных будняў, — зазначыла Алена Ішчук. — Мяркуючы па малюнках, многія з дзяцей ужо з'яўляюцца нашымі кліентамі, а з часам, магчыма, стануць і супрацоўнікамі, бо яно ж і сапраўды — усё пачынаецца з дзяцінства... Цяпер мы думаем над тым, каб размясціць малюнкі дзяцей у аддзяленнях паштовай сувязі».

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.