Вы тут

Каля вёскі Драколле дзяржінспектары затрымалі браканьера з сіламі


У Віцебскім раёне каля вёскі Драколле дзяржінспектары разам з работнікамі мясцовага лясгаса затрымалі браканьера з сіламі. Мужчыну заўважылі ў лесе, калі ён устанаўліваў для лоўлі дзікіх жывёл дзве такія забароненыя прылады, і вырашылі за ім прасачыць.


— Скончыўшы з сіламі, парушальнік адышоў у бок і выцягнуў з-пад куста тушу казулі. Зламыснік дзейнічаў мэтанакіравана; хутчэй за ўсё, гэтую схованку зрабіў ён сам. Да таго ж мужчына меў пры сабе нож і адразу ж пачаў разбор тушы. У гэты момант браканьера і затрымалі, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — Падчас разбору дзяржінспектары абследавалі прылеглую да месца здарэння тэрыторыю і знялі яшчэ сем металічных сілаў. За паляванне пры дапамозе забароненых прылад лоўлі яму пагражае штраф да 10,5 мільёна рублёў. За незаконны разбор тушы казулі браканьера прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. А калі экспертыза ўстановіць, што жывёлу здабылі пры дапамозе менавіта сіла, парушальнік можа стаць фігурантам яшчэ адной крымінальнай справы — аб незаконным паляванні.

Загаловак у газеце: Папаўся на сілах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.