Вы тут

Пасольства ў Ізраілі застанецца


Пра гэта на брыфінгу паведаміў Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.


«Разгледзеўшы атрыманую па дыпламатычных каналах ноту з інфармацыяй аб прынятым прэм'ер-міністрам Дзяржавы Ізраіль рашэнні захаваць прысутнасць у Беларусі ізраільскай дыпламатычнай місіі ў мінулым фармаце, беларускі бок прыняў рашэнне аб захаванні сваёй дыпламатычнай прысутнасці ў Дзяржаве Ізраіль, — заявіў прадстаўнік дыпламатычнага ведамства. — Зыходзім з таго, што падтрыманне адносін паміж Беларуссю і Ізраілем на ўзроўні пасольстваў — гэта аб'ектыўная неабходнасць, абумоўленая цеснымі сувязямі дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўнай дынамікай двухбаковых адносін у розных сферах».

Прэс-сакратар МЗС праінфармаваў таксама пра тое, што на наступным тыдні наша дэлегацыя прыме ўдзел у 49-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці. Наша краіна з'яўляецца дзеючым членам гэтай Камісіі.

«Спецыяльнай тэмай сесіі стане «Кантроль за ажыццяўленнем парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года: нарошчванне базы дэмаграфічных звестак», — паведаміў Дзмітрый Мірончык. — Паколькі тэма 49-й сесіі цесна звязана з ініцыятывамі Рэспублікі Беларусь у ААН па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама па абароне сям'і і сямейных каштоўнасцяў, удзел у працы камісіі будзе спрыяць іх далейшаму развіццю і папулярызацыі».

Прадстаўляць нашу дзяржаву на мерапрыемстве будзе намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.

Як паведамляецца, нашы дыпламаты плануюць правесці на палях сесіі шэраг дадатковых мерапрыемстваў, спадарожных заяўленай тэматыцы. «Гэта мерапрыемства з нагоды 70-годдзя Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый, якая працавала ў Мінску непасрэдна пасля вайны, — зазначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. — Акрамя таго, адбудзецца мерапрыемства Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі — на гэтай сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць выкарыстанне прымусовай працы ў вытворчым ланцужку».

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.