Вы тут

«У нашай краіне «лёгкiх» наркотыкаў няма»


Нядаўнi судовы працэс над акцёрам Купалаўскага тэатра, якi захоўваў i распаўсюджваў марыхуану, атрымаўся даволi рэзанансным. Грамадская думка падзялiлася. Адны лiчаць, што «так яму i трэба» — перад законам усе роўныя. Другiя называюць прысуд у дачыненнi да акцёра празмерна жорсткiм i кажуць, што чалавеку зламалi жыццё. А трэцiя наогул не лiчаць марыхуану наркотыкам i для доказаў спасылаюцца на краiны, дзе яна легалiзавана. Так гэта цi не, вырашыў разабрацца наш карэспандэнт, пагутарыўшы з супрацоўнiкамi мiнiстэрстваў аховы здароўя i ўнутраных спраў.


«Пад уздзеяннем марыхуаны чалавек можа здзяйсняць правапарушэннi»

Яшчэ гадоў 70 таму праблема курэння марыхуаны ў нас не стаяла, а паважаным канапляводам нават уручалi адмысловыя значкi. З гэтай раслiны выраблялi алей, вяроўкi, ад шкоднiкаў абсаджвалi ёю агароды... Сiтуацыя кардынальна змянiлася напрыканцы 1980-х, калi пачалi сушыць каноплi, гатаваць марыхуану i курыць яе. Але ў чым нябеспека марыхуаны? Чаму яе калiсьцi ўнеслi ў наркатычныя спiсы? З гэтым пытаннем мы звярнулiся да Iвана Канаразава, галоўнага нарколага Мiнiстэрства аховы здароўя.

— Марыхуана — наркатычны сродак, якi выклiкае псiхафiзiчную залежнасць, — кажа суразмоўца. — У чалавека, якi яе ўжывае, змяняецца светаўспрыманне, увага, мысленне, эмацыйная сфера...Таму, хто знаходзiцца пад уздзеяннем тэтрагiдраканабiнолу, актыўнага рэчыва, якое ўваходзiць у склад канопляў, могуць здавацца абсалютна розныя рэчы.

У такiм стане вельмi небяспечна садзiцца за руль аўтамабiля. Чалавек не здольны ацанiць дыстанцыю да iншых машын. Вузкая дарога можа здацца яму шырокай. З'яўляюцца страхi, пад уздзеяннем якiх ён можа пачаць учыняць злачынствы. Чалавек таксама можа пасля курэння марыхуаны знаходзiцца ў прыўзнятым настроi, якi не будзе адпавядаць таму, што яго акружае. Змяняецца адчуванне свайго цела: рукi i ногi здаюцца тоўстымi, доўгiмi. У вельмi халоднае надвор'е можа стаць горача, добра, цёпла. У такiм стане ён можа проста змерзнуць. Ужыванне марыхуаны выклiкае псiхалагiчную залежнасць — чалавек у далейшым не зможа жыць без яе перыядычнага ўжывання. Падобнае змяняе прыярытэты ў жыццi, каштоўнасцi. З нармальнага чалавека ён ператвараецца ў залежнага пацыента, у якога сям'я i праца адыходзяць на другi план. Пры гэтым бывае i ўстойлiвае захаванне характару парушэнняў пры кожным наступным курэннi. Пры перадазiроўцы здараюцца псiхозы.

— Вам вядомы выпадкi, калi чалавек пад уздзеяннем марыхуаны здзяйсняў асаблiва цяжкiя злачынствы?

— Ужыванне любога псiхаактыўнага рэчыва вядзе да знiжэння парогаў самазахавання, пачуцця асабiстай бяспекi. А тое, што спажыўцы марыхуаны ўчынялi злачынствы, якiя прыносiлi ўрон i сабе, i навакольным, безумоўна, праўда.

— Марыхуана папулярная ўжо не першае дзесяцiгоддзе. Нават майкi з выявай канабiсу на рынках прадаюцца...

— Гэта мода ў двукоссi. I я не думаю, што яна настолькi распаўсюджана сярод усяго насельнiцтва. А калi чалавек носiць атрыбуты з выявай марыхуаны (а гэта робiць пераважна моладзь), ён да канца не разумее небяспекi гэтага наркотыку, наступстваў. Я здзiвiўся б, сустрэўшы сур'ёзнага сталага мужчыну, у якога на майцы быў бы размешчаны прынт з марыхуанай.

— Як часта тыя, хто курыць каноплi, становяцца клiентамi наркалагiчных клiнiк?

— Людзi, якiя курылi аднойчы цi двойчы, самастойна вырашаюць гэтае пытанне. Аднак сiстэмнае ўжыванне канопляў прыводзіць да шэрагу псiхiчных расстройстваў. Найчасцей здараюцца эмацыйныя парушэннi: расстройствы сну, трывога. З гэтымi праблемамi людзi ўжо звяртаюцца па медыцынскую дапамогу.

«Легалiзацыя — шлях у нiкуды»

— Паводле канвенцыi ААН, марыхуана прызнана ўсiм светам забароненым для абарачэння наркатычным сродкам, — пачынае размову Васiль Лосiч, начальнiк галоўнага ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. — Так, ёсць некалькi краiн, дзе марыхуана легалiзавана. Але iх зусiм мала: Уругвай, некалькi штатаў у ЗША, Нiдэрланды... Але я кантактаваў з галандскiмi палiцэйскiмi. Яны не ўсцешаныя сiтуацыяй у iх краiне. Кажуць, што дазвол для распаўсюджання марыхуаны — гэта сапраўдная праблема. Так, дзяржава яе там легалiзавала, стварыла для продажу адмысловыя кавярнi — кафэшопы, у якiх i дазволены продаж марыхуаны. У iншых месцах палiцэйскi можа спынiць чалавека, канфiскаваць наркотык. Аднак цяпер ужо ўведзены абмежаваннi. Кавярнi прыбралi на памежнай тэрыторыi. Гэтыя месцы збiраюць вакол сябе шмат крымiнальных элементаў. Мне расказвалi, што ў Нiдэрландах нават збiралiся спынiць продаж марыхуаны, iнiцыявалi на заканадаўчым узроўнi, але пакуль вырашылi гэтага не рабiць.

— А якая сiтуацыя ў нашай краiне?

— Усе наркотыкi, а марыхуана з'яўляецца iм, у Беларусi забаронены. Як вядома, за распаўсюджанне i захоўванне iснуе крымiнальная адказнасць.

У Гомельскай вобласцi растуць дзiкарослыя каноплi. У тым лiку на землях адчужэння, выселеных пасля аварыi на атамнай электрастанцыi ў Чарнобылi. Калi пайшло замяшчэнне курыльных сумесяў, мы сутыкнулiся з тым, што зерне канопляў пачалi заказваць праз iнтэрнэт з iншых краiн. Справа ў тым, што нашы дзiкiя каноплi змяшчаюць 3 працэнты тэтрагiдраканабiнолу. А iндыйская, галандская можа змяшчаць звыш 20 працэнтаў. Канцэнтрацыя вельмi высокая, а таму i заказаў шмат. Летась мы канфiскавалi звыш тысячы зерняў у розным выглядзе, якiя прыйшлi ў Беларусь з паштовымi адпраўленнямi пераважна з Расii, Украiны, Iспанii... Пасля таго, як усе курыльныя сумесi былi забаронены, многiя пачалi замяшчаць iх марыхуанай, ад якой няма такiх трагiчных наступстваў, як ад спайсаў. У гэтым хоць i невялiчкi, але пазiтыўны аспект ёсць. Але, паўтаруся, марыхуана — вельмi небяспечны наркотык, ад якога многiя робяцца наркаманамi. I праваахоўныя органы пастаянна выступаюць за супрацьстаянне яе распаўсюджванню.

— Цi выяўлялi ў Беларусi буйныя мануфактуры па вырошчваннi канопляў i прыгатаваннi марыхуаны?

— Летась мы выявiлi 28 памяшканняў, прызначаных для вырошчвання высока-канцэнтраваных канопляў. Многiя з iх былi абсталяваны выцяжкамi, арашальнай сiстэмай, ацяпленнем. Шмат знайшлi пасадак у забалочаных мясцовасцях, лясных масiвах, чарнобыльскай зоне. Людзi нават умудрылiся арганiзаваць палiў на акумулятарных батарэях. Вырошчваюць i ў звычайных кватэрах. Нехта дзеля гэтага здымае жыллё. А сёлета ў Столiнскiм раёне лабараторыю знайшлi ў драўляным закiнутым доме, абсталяваным для гэтых патрэб. Хата была цалкам засаджана каноплямi.

— Як часцей распаўсюджваюць каноплi? Праз начныя клубы i кавярнi?

— Не скажу, што такiх выпадкаў няма, аднак яны вельмi рэдкiя. Мы сталi шчыльна супрацоўнiчаць з кiраўнiкамi забаўляльных устаноў. Тым больш антынаркатычны дэкрэт абавязвае iх кантраляваць сiтуацыю i ўзаемадзейнiчаць з намi. У iншым выпадку iх могуць пазбавiць лiцэнзii. Як правiла, моладзь ужывае наркотыкi яшчэ да таго, як прыходзiць у клубы, бары.

— Марыхуану, як i спайсы, рэалiзоўваюць праз «закладкi»?

— Пераважна так. Але калi ты нават даў пакурыць знаёмаму, па нашым заканадаўстве гэта ўжо з'яўляецца збытам. Такiх выпадкаў хапае.

— Калi чалавек распаўсюджваў марыхуану, а не спайсы, цi адбiваецца гэта на пакараннi?

— Наша заканадаўства не падзяляе наркотыкi на «лёгкiя» i «цяжкiя». I суддзi не думаюць пра тое, цi даць распаўсюджвальнiку марыхуаны меншы тэрмiн, чым таму, хто прадаваў спайсы.

— Многiя лiчаць, што ў нас дастаткова жорсткае заканадаўства ў дачыненнi збытчыкаў наркотыкаў.

— Абсалютна не. Па жорсткасцi мы саступаем многiм. За распаўсюджванне наркотыкаў у 26 краiнах свету прадугледжана смяротнае пакаранне. У нас не караюць за ўжыванне, а ў шэрагу еўрапейскiх краiн, напрыклад у Швецыi, за гэта прадугледжана крымiнальная адказнасць.

— Цi спрабавалi ў Беларусi легалiзаваць марыхуану?

— Падобных iнiцыятыў i заканадаўчых праектаў я не памятаю. Мяркую, у найблiжэйшы час падобнае пытанне ў нашай краiне разглядацца не будзе. Палiтыка дзяржавы ў гэтым пытаннi вiдавочная — гэта шлях у нiкуды.

Міністэрства ўнутраных спраў ініцыюе ўвод штрафаў для распаўсюджвальнікаў, некурыльных тытунёвых сумесяў. Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС РБ паведамляе, што на падобнае рашэнне паўплывалі вынікі грамадскага абмеркавання лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства. Дзясяткі прапаноў, якія паступалі ў міліцыю, тычыліся менавіта насваю.

На думку спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, гэтае рэчыва па сваім уздзеянні можна параўнаць з псіхатропам. Аб'ёмы насваю, які пастаўляюць у Беларусь, пастаянна павялічваюцца. За апошнія тры гады супрацоўнікі МУС сумесна з інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах канфіскавалі звыш 4,5 тоны гэтага рэчыва. Тым часам у Барысаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух братоў, якія спрабавалі стварыць у горадзе сетку распаўсюджвання насваю. Затрымалі і збытчыка. Канфіскаваныя рэчывы адправілі на экспертызу. На думку аператыўнікаў, насвай хлопцы набылі ў Маскве і збывалі дробнымі партыямі прадаўцам. Савет Рэспублікі з улікам агучаных МУС прапаноў ужо даслаў ва ўрад праект дакумента па барацьбе з насваем.

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.