Вы тут

Як зрабіць двор бяспечным?


Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС сталіцы правялі сумесную прафілактычную акцыю з раённым аддзелам Дэпартамента аховы.


Галоўнай мэтай мерапрыемства «Бяспечны двор», якое праходзіла на вуліцы Брэсцкай, было інфармаванне насельніцтва, недапушчэнне новых кватэрных крадзяжоў. Былі дадзены адказы на актуальныя пытанні жыхароў аб працы праваахоўнікаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, у сваю чаргу, пагутарылі з аўтамабілістамі.

Адначасова міліцыянеры адпрацоўвалі адрасы, дзе пражываюць былыя асуджаныя і могуць знаходзіцца прытоны. Праваахоўнікі таксама прапаноўвалі жыхарам устанавіць ахоўную сігналізацыю і абсталяваць пад'езды відэакамерамі.

Тым часам каля аднаго з дамоў разгарнулася міні-выстаўка зброі, экіпіроўкі... Кожны ахвотны мог не толькі патрымаць у руках пісталет Макарава, але і прымераць бронекамізэльку, сфатаграфацца.

Як кажа Леанід Ушэнін, прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС, «разынка» акцыі ў тым, што яна праходзіла ўпершыню і праводзілася толькі ў асобным раёне — Кастрычніцкім. Дарэчы, на гэтым арганізатары спыняцца не збіраюцца і ў будучыні плануюць запрашаць для ўдзелу ў акцыі супрацоўнікаў раённай адміністрацыі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.