Вы тут

Прававая культура ў медыясферы расце


Звароты грамадзян і арганізацый — самы галоўны крытэрый актуальнасці прынятых рашэнняў па рэгуляванні інтэрнэт-прасторы. На гэта звярнула ўвагу Лілія АНАНІЧ, міністр інфармацыі, падчас анлайн-канферэнцыі «Медыясфера Беларусі ў новых умовах» на сайце БЕЛТА. Міністр таксама адказала на пытанні, звязаныя з маркіроўкай інфармацыйнай прадукцыі, расшырэннем агульнадаступнага пакета эфірнага лічбавага тэлевяшчання.


Як паведаміла Лілія Ананіч, за мінулы год паступіла больш за 300 зваротаў па тэме інтэрнэту. «Вядома, далёка не заўсёды прыводзяцца прыклады, якія патрабавалі б прымянення мер адказнасці, — заўважыла міністр. — Аднак часта звяртаюцца бацькі, якія, убачыўшы ў інтэрнэце тыя ці іншыя публікацыі, палічылі неабходным выказаць свой пункт гледжання аб тым, што падобная інфармацыя шкодзіць выхаванню падрастаючага пакалення». Таксама, па словах кіраўніка міністэрства, звяртаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, якія ўказваюць нават на факты нядобрасумленнай канкурэнцыі паміж кампаніямі і прыводзяць прыклады скажэння інфармацыі аб той ці іншай кампаніі.

«Звяртаюцца таксама органы дзяржкіравання, калі ідзе скажэнне факталагічнай інфармацыі, — паведаміла Лілія Ананіч. — У гэтым кантэксце ў Міністэрства інфармацыі ёсць дакладны алгарытм дзеянняў, і лічу, што дзякуючы закону аб СМІ зроблены чарговы крок па нарошчванню прававой культуры ў гэтай сферы».

Па інфармацыі, агучанай падчас анлайн-канферэнцыі, у гэтым годзе па лініі праваахоўных органаў абмежаваны доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў за распаўсюджанне інфармацыі пра наркотыкі. Два папярэджанні (гэтая мера прадугледжана Законам «Аб сродках масавай інфармацыі») вынесена інтэрнэт-рэсурсам за размяшчэнне недакладнай інфармацыі і інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам. «Эфектыўнасць гэтай меры відавочная — літаральна ў дзень атрымання папярэджанняў інтэрнэт-рэсурсы ліквідавалі правапарушэнні, — звярнула ўвагу Лілія Ананіч. — Мы лічым няслушным пункт гледжання апанентаў наконт таго, што папярэджанне Міністэрства інфармацыі — гэта ўмяшальніцтва ў рэдакцыйную палітыку. Гэта не ўмяшальніцтва, а выкананне заканадаўства. Ёсць бок, які павінен выконваць заканадаўства аб СМІ, і ёсць права Міністэрства інфармацыі на вынясенне папярэджанняў». Міністр звярнула ўвагу, што «дакладнае выкананне заканадаўства, імкненне да прававой культуры, прытрымліванне прынцыпаў журналісцкай этыкі, аб'ектыўнасці, усебаковая падача інфармацыі з дакладнымі фактамі, без абразаў — гэтыя прынцыпы беларускай журналістыкі ніхто не адмяняў». «На мой погляд, дзеючае заканадаўства дапамагае развіваць айчынную журналістыку», — заявіла міністр.

Абараніць дзяцей

Што да паправак у некаторыя законы, якія тычацца абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі, то, па словах міністра інфармацыі, падрыхтаваны шматпланавы законапраект, які з'яўляецца вынікам калектыўнай працы тых, хто ў розных сферах абавязаны абараняць інфармацыйную прастору, выхоўваць маладое пакаленне і засцерагаць дзяцей ад дэструктыўнай інфармацыі.

«Сутнасць прапанаваных паправак — увесці комплекс мер па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду здароўю, развіццю, маральнасці, — паведаміла Лілія Ананіч. — Маркіроўка прадукцыі дазволіць бацькам звярнуць увагу на тыя інфармацыйныя прадукты, якія даступныя дзіцяці, гаворка ідзе і пра газеты, і пра часопісы, і пра тэлепраграмы. Маркіраваць прадукцыю, якая распаўсюджваецца ў друкаваным і электронным выглядзе, неабходна ў адпаведнасці з крытэрыямі аднясення да той ці іншай узроставай катэгорыі».

Працаваць над кантэнтам

Наконт таго, ці плануецца пашыраць агульнадаступны пакет эфірнага лічбавага вяшчання, Лілія Ананіч паведаміла, што такое магчыма.

«Мы павінны быць усяляк зацікаўлены, каб развівалася нацыянальнае тэлебачанне, нацыянальны кантэнт, — падкрэсліла яна, — каб максімальна ствараць умовы ў тым ліку па чарговасці трансляцыі на пэўнай кнопцы. У нас ёсць звароты ад прадстаўнікоў беларускіх тэлевізійных кампаній, каб мы гэтае пытанне разгледзелі. Думаю, што гэта задача нескладаная, і мы яе актуалізуем.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.