Гомельскімі мытнікамі спынена спроба незаконнага ўвозу зброі і боепрыпасаў у пункце мытнага афармлення «Новая Рудня» на беларуска-ўкраінскай мяжы. Аб гэтым паведаміла прэс-група Гомельскай мытні.
Пры правядзенні кантролю легкавога аўтамабіля «Нісан», які рухаўся пад кіраваннем грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі мытні знайшлі стрэльбу «Сайга-9» з 50 патронамі да яе і траўматычны пісталет «Хорхе 3М» з 21 патронам. Зброя знаходзілася ў салоне і багажным адсеку транспартнага сродку.
Падчас праверкі была праведзена балістычная экспертыза. Высветлілася, што ўвоз ажыццяўляўся без патрэбных дакументаў, наяўнасць якіх вызначана мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюзу. Апроч таго, зброя і боепрыпасы перавозіліся без мытнага дэкларавання, якое ў дадзеным выпадку павінна было ажыццяўляцца ў абавязковым парадку.
У дачыненні грамадзяніна Расіі ўзбуджана крымінальная справа. Матэрыялы перададзены ў Ельскі раённы аддзел Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?