Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у Дзень беларускай міліцыі ўсклаў кветкі да манумента супрацоўнікам унутраных спраў і вайскоўцам МУС, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.
Гэтай прахалоднай сакавіцкай раніцай па-над Свіслаччу, непадалёк ад будынка Міністэрства абароны, сабралася шмат людзей. Афіцэраў, курсантаў, ветэранаў... Многія прыйшлі з кветкамі, каб аддаць даніну пашаны тым, хто шчыра служыў закону і ў мірны час, на жаль, загінуў ад рук злачынцаў.
— Служба ў органах унутраных спраў заўжды прадугледжвала наяўнасць такіх чалавечых якасцяў, як самаадданасць, храбрасць, адвага, — звярнуўся да прысутных міністр унутраных спраў. — І нашы калегі імі валодалі. Безумоўна, яны не ведалі, чым скончыцца іх апошні дзень, але ў цяжкую хвіліну яны зрабілі крок насустрач злу, не задумваючыся выканалі свой абавязак.
— Святочныя мерапрыемствы ў Дзень беларускай міліцыі кожны год пачынаюцца з успаміну пра тых, хто цаной свайго жыцця абараніў нашых грамадзян. І для нас, дзеючых супрацоўнікаў міліцыі, яны заўжды застаюцца ў сэрцах. З'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння радзіме, — сказаў журналістам Аляксандр Кобрусеў, намеснік міністра ўнутраных спраў.
Як прызнаўся Аляксандр Аркадзевіч, сёлета ў святкаванні прафесійнага свята калегі з замежных краін не ўдзельнічаюць, аднак іх чакаюць у наступным годзе, калі наша міліцыя адзначыць 100-гадовы юбілей. У міністэрстве рыхтуюцца годна адзначыць гэтую дату. Ідзе рэстаўрацыя музея. Пра нашых міліцыянераў ужо пачалі здымаць мастацкі фільм, свет пабачыць і двухтомнае навукова-папулярнае выданне. У Мінску таксама плануюць усталяваць помнік гарадавому. Акрамя таго, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія пачнуць рэалізоўваць ужо гэтым летам.
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.