Вы тут

Мабільны аператар velcom першым запусціў у Мінску тэхналогію UMTS-900


Базавыя станцыі ў гэтым стандарце пачалі працаваць у паўднёвай частцы горада, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.


З'яўленне тэхналогіі UMTS-900 у Мінску паскорыць развіццё мабільнага інтэрнэту. Акрамя таго, ствараецца аснова для нарошчвання сярэдняй хуткасці доступу ў інтэрнэт, што магчыма за кошт камбінавання некалькіх частотаў.

У дзень запуску 3G-сетка ў дыяпазоне 900 Мгц стала даступная большасці жыхароў Лошыцы і Курасоўшчыны. Базавыя станцыі пакрываюць як забудову спальных раёнаў, так і прылеглыя тэрыторыі за кальцавой дарогай. Мабільны інтэрнэт стаў прыкметна лепш працаваць унутры памяшканняў у месцах шчыльнай гарадской забудовы і на цокальных паверхах будынкаў. Абаненты ўжо адчулі змяненні: узрасла сярэдняя хуткасць мабільнага інтэрнэту, павысілася якасць злучэння.

Базавыя станцыі UMTS-900 неўзабаве будуць запушчаны і ў іншых раёнах горада. Па планах мабільнага аператара поўнае абнаўленне 3G-сеткі зойме паўтара месяца — усе работы павінны быць завершаны ў красавіку. Найбольшую карысць укараненне новага стандарту прынясе абанентам, якія з-за знешніх фізічных перашкод не маглі карыстацца добрай
3G-сувяззю. Так, indoor-пакрыццё 3G-сеткі ўзрасце ў Мінску да 99,3%. Але паляпшэнні заўважаць і абаненты, якія выкарыстоўваюць мабільны інтэрнэт у месцах з якасным пакрыццём базавых станцый UMTS-2100.

Раней аператар velcom уключыў базавыя станцыі ў дыяпазоне 900 МГЦ у Дзяржынску. На першым этапе таксама плануецца забяспечыць пакрыццё сеткі ў новым стандарце на буйных магістралях Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Да канца года ахоп 3G-сеткі вырасце больш чым у два разы — з 46,3% да 97%. Высакахуткасны інтэрнэт стане даступны не толькі ў гарадской, але і ў сельскай мясцовасці.

Загаловак у газеце: 3G-сетка новага стандарту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.