Вы тут

Праграмісты БДУІР рыхтуюцца да чэмпіянату свету па праграмаванні


Ва ўніверсітэце адкрыўся першы інжынерна-адукацыйны цэнтр «БДУІР-Huaweі». Ен стаў 38-й сумеснай лабараторыяй у БДУІР. Першая была адкрыта ў 2004 годзе, і з таго часу гэтая ВНУ пастаянна прыцягвае новых партнёраў да падрыхтоўкі спецыялістаў. Так, у верасні 2015 года быў адкрыты навукова-адукацыйны цэнтр «БДУІР-Prestіgіo», а ў 2014 годзе — сумесны з кампаній A1Q вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў па тэсціраванні праграмнага забеспячэння.


Воблачнае рашэнне цэнтра «БДУІР-Huaweі» дазваляе ствараць мноства віртуальных машын на базе віртуальнага кластара. Пры гэтым віртуальны рабочы стол лёгка адкрываецца не толькі на стацыянарных камп'ютарах, але і на падключаных праз Wі-Fі ноўтбуках ці мабільных прыладах, у тым ліку і мабільных тэлефонах. Усяго ўстаноўлена 20 «тонкіх» кліентаў, якія замяняюць сістэмны блок і якім не патрабуецца замена запчастак. А гэта істотна эканоміць матэрыяльныя рэсурсы ўніверсітэта.

— Для правядзення заняткаў пад кожнага выкладчыка, які працуе ў цэнтры, ствараецца персанальная эталонная віртуальная машына са сваім камплектам праграмнага забеспячэння. Перад пачаткам лабараторных работ робіцца кланіраванне віртуальнай машыны пад патрэбную колькасць студэнтаў. Па заканчэнні заняткаў усе клоны выдаляюцца. Гэта эканоміць месца на дыску, — тлумачыць начальнік Цэнтра інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак БДУІР Сяргей МІГАЛЕВІЧ. — Таксама гэта рашэнне дазваляе не залежаць ад тыпу ўстаноўленай аперацыйнай сістэмы ў аўдыторыі і набору праграмнага забеспячэння. А разгарнуць вучэбны клас можна ў любым месцы, дзе ёсць сетка (дома ці ў інтэрнаце), што павышае мабільнасць студэнтаў і якасць іх навучання.

— Стварэнне цэнтра і тэхналогій, якія будуць апрабоўвацца на яго базе, гэта толькі вяршыня айсберга, першы крок да распрацоўкі новых тэхналогій у арганізацыі адукацыйнага працэсу і ўзаемадзеянні выкладчыкаў і студэнтаў, — падкрэслівае першы намеснік міністра адукацыі Вадзім БОГУШ. — Сучасны ўніверсітэт немагчыма ўявіць без інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Студэнты павінны мець шырокі доступ да інфармацыі і магчымасці для стасункаў з выкладчыкамі практычна з любога месца, дзе б яны ні знаходзіліся.

— Сёння мы гаворым пра такія з'явы, як чацвёртая індустрыяльная рэвалюцыя, актыўна ўкараняем у наша жыццё рэчы, якія яшчэ некалькі гадоў таму здаваліся фантастыкай, — кажа першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый ШАДКО. — У гэтым годзе ў краіне будзе запушчаны ўнікальны Дата-цэнтр — рэспубліканская воблачная платформа. І я ўпэўнены, што спецыялісты, якіх рыхтуюць у БДУІР, стануць надзейным кадравым патэнцыялам краіны і нашай галіны. Не нафта, не золата, не нейкія іншыя рэсурсы, а толькі інтэлект і чалавечы патэнцыял будуць вызначаць будучыню Беларусі і ўсяго свету.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Лабараторная праца — у «воблаку»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.