Вы тут

У Пружанах працуе аддзяленне дзённага знаходжання для пенсіянераў


Многа добрага сказана апошнім часам пра інстытуты трэцяга ўзросту, гурткі і курсы для пенсіянераў, якія ўзніклі пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усё гэта апрабавана і паспяхова дзейнічае ў вялікіх гарадах. І прыемна бывае даведацца, што добрая справа дасягнула райцэнтраў.


У канцы снежня ў Пружанах адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Яго загадчыца Марына КАВАЛЬЧУК расказала, што ў гуртках, на курсах займаюцца 36 чалавек. Яшчэ пяцёра выказалі намер запісацца ў бліжэйшыя дні. Так што колькасць аматараў атрымаць новыя веды і навыкі, займацца самаразвіццём расце.

Самы папулярны ў пенсіянераў гурток — вакальна-харавы. Яго кіраўнік Валянціна Антонаўна Каробка таксама на пенсіі, у мінулым работнік культуры, шмат гадоў кіравала хорам, тут выступае як валанцёр. На рэпетыцыі да яе ходзяць 19 чалавек.

А невялікая група — пакуль толькі дзевяць ахвотных — займаюцца ў гуртку па вывучэнні італьянскай мовы. Вядзе гурток загадчыца аддзялення Марына Кавальчук. Паводле яе слоў, з боку слухачоў напачатку было шмат сумненняў, няўпэўненасці. Асобныя курсанты казалі, што ім ужо не пад сілу вывучаць замежную мову. Аказалася, наадварот, яны ідуць з апераджэннем праграмы. Першыя заняткі паказалі, што мову можна вывучаць у любым узросце. Гэта спрыяе паляпшэнню памяці, трэніроўцы інтэлекту. Пенсіянеры ўжо ведаюць шмат слоў, пяюць дзве італьянскія песні.

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З італьянскім акцэнтам...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.