Вы тут

СМІ павінны кансалідаваць грамадства


Сёння галоўная задача для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі — развіццё кантэнту, пашырэнне прысутнасці ў інфармацыйным полі. На гэтым зрабіла акцэнт міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ у размове з журналістамі перад пасяджэннем калегіі. Час патрабуе ад СМІ ўмець працаваць ва ўсіх кірунках. Так, выданні, тэлеканалы павінны працаваць не толькі з газетай ці часопісам, але і са сваёй інтэрнэт-пляцоўкай — сайтам, не забываць пра аўдыторыю, якая шмат часу праводзіць у сацыяльных сетках. У наш час газета — гэта не толькі папяровая версія, а тэлеперадачу можна паглядзець не толькі па тэлевізары.


Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава і мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ  знаёмяцца з навінкамі айчынных кніжных выдавецтваў.

— Тэлебачанне сёння — гэта не проста трансляцыя па тэлевізары, — адзначыла Лілія Ананіч. — Планшэт, камп'ютар, спадарожнік — гэта таксама сродкі для распаўсюджвання тэлебачання. Уменне працаваць ва ўсіх асяроддзях — тая задача, якая будзе ставіцца перад СМІ ў найбліжэйшы час.

Большасць газет — самаакупныя

— 2015 год быў знакавым для сродкаў масавай інфармацыі, — падкрэсліла міністр інфармацыі, гаворачы пра вынікі працы галіны ў мінулым годзе. — Мы актыўна ўдзельнічалі ў рэалізацыі ўсіх праектаў. Выбарчая кампанія, якая праходзіла ў краіне, была інфармацыйна забяспечана на патрэбным узроўні. СМІ змаглі знайсці правільны тон — паказаць у поўным аб'ёме дасягненні краіны за 20 гадоў. Беларусы зрабілі свой усвядомлены выбар на карысць далейшага развіцця суверэннай, моцнай, сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Важнай тэмай летась стала і 70-годдзе Вялікай Перамогі — яна праходзіла лейтматывам газетных публікацый, тэле- і радыёсюжэтаў на працягу ўсяго года. У выніку многія праекты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, былі ўдастоены высокіх дзяржаўных прэмій.

Што да эканамічных паказчыкаў, то, як заўважыла міністр, у цэлым у галіне стабільная эканоміка.

— Мы не маем запазычанасцяў ні па плацяжах у бюджэт, ні за энерганосьбіты, выплачваем заработную плату, — паведаміла яна. — Калі казаць пра друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, то ў нас вельмі добрая эканоміка. Буйныя нацыянальныя газеты — самаакупныя.

Што немалаважна, не патрабуюць дзяржаўных датацый і больш за 90 рэгіянальных выданняў, якія таксама працуюць з прыбыткам.

— Але галоўнае — не толькі эканоміка, — упэўнена Лілія Ананіч. — Галоўнае — аўдыторыя і праца з чытачом. Сёння друкаваным сродкам масавай інфармацыі трэба прыкладаць больш намаганняў у кірунку канвергенцыі кантэнту. Патрэбны не проста інтэрнэт-сайты, неабходны і праца ў сацыяльных сетках, і распрацоўка мультымедыйных праграм для падпісчыкаў.

Даваць адпор спекуляцыям

— Ёсць шэраг напрамкаў, якія патрабуюць далейшага ўдасканалення, — адзначыла кіраўнік Міністэрства інфармацыі. — Мы ўсур'ёз аналізавалі рынак інфармацыі, якую мы атрымліваем звонку, — у нас больш за 200 замежных тэлеканалаў. Тут вельмі важна, каб мы пашыралі сваё інфармацыйнае поле і пры гэтым заставаліся канкурэнтаздольнымі і лідзіравалі па фарміраванні грамадскай думкі.

У мінулым годзе сацыялагічныя даследаванні паказалі, што беларусы давяраюць нацыянальным сродкам масавай інфармацыі. Больш за ўсё аудыторыі належыць пакуль тэлебачанню — 60%, 40% — інтэрнэт-СМІ, 20% — газетам.

— Інфармацыйнае поле павінна дынамічна развівацца, — лічыць Лілія Ананіч. — У нас ва ўсіх адна агульная задача. Інфармацыйная прастора павінна кансалідаваць грамадства. развіваць краіну, паказваць усё, што адбываецца ў нашай краіне. Там, дзе трэба, — аргументавана даваць адпор усім выдумкам, спекуляцыям. Упэўнена, што кадравы патэнцыял нашай галіны; тыя намаганні, якія прыкладае дзяржава ў развіцці нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі; адказная праца калектываў дадуць плён.

Шукаць аўдыторыю па ўсіх каналах

Закранаючы праблему скарачэння накладаў друкаваных выданняў, кіраўнік міністэрства канстатавала: гэтая з'ява «сведчыць пра новыя тэндэнцыі, трэнды ў развіцці інфармацыйнага поля».

— Ва ўмовах, калі друкаваны сегмент скарачаецца, трэба шукаць дадатковую аўдыторыю, ужываючы для гэтага адпаведныя тэхналагічныя фарматы, — пераканана Лілія Ананіч.

Так, у мэтах найбольшага ахопу аўдыторыі найважнейшай задачай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі застаецца развіццё мультымедыйнага складніка ў сваёй працы.

— Прыярытэтным кірункам павінна быць распаўсюджванне кантэнту па максімальна магчымых каналах — друкаваныя, мабільныя, інтэрнэт-версіі, аўдыявізуальныя рэсурсы. І вельмі важна прасоўваць дзяржаўную інфармацыю ў інтэрнэце.

СМІ павінны быць даступнымі

— Ад якасці працы сферы СМІ ў многім залежаць думкі жыхароў нашай краіны пра дзяржаву ў цэлым, таму гэтая праца вельмі адказная, — у сваю чаргу заўважыла Наталля КАЧАНАВА, намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны, якая прысутнічала на калегіі.

На яе думку, вельмі важна, каб СМІ даносілі аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю да жыхароў нашай дзяржавы.

— Інфармацыя, якая транслюецца ў СМІ, павінна быць дакладнай і аб'ектыўнай, — упэўнена Наталля Качанава. — Калі інфармацыя вырываецца з кантэксту, пераварочваецца і падаецца па-іншаму, вядома, гэта выклікае рэакцыю людзей. Навошта абмяркоўваць скажоныя факты? Гэтага проста не павінна быць.

Віцэ-прэм'ер пагадзілася, што сёння рэгіянальныя СМІ маюць папулярнасць сярод насельніцтва.

— Людзі любяць і свае газеты, і сваё мясцовае радыё, і тэлебачанне. Але, несумненна, тыя падзеі, што адбываюцца ў краіне, павінны знаходзіць сваё адлюстраванне і ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.

СМІ нашай краіны, упэўнена Наталля Качанава, трэба памятаць і пра тую сваю аўдыторыю, што мае абмежаваныя магчымасці.

— Вы ведаеце, што Прэзідэнт падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мы павінны з вамі не забываць пра гэту катэгорыю людзей. Я ў апошні час вельмі шмат сустракалася з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, у канцы года мы праводзілі калегію па правах інвалідаў, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў. Гэтыя людзі сёння павінны мець магчымасць глядзець тэлебачанне, слухаць радыё, чытаць газеты. Мы павінны актыўна працаваць, каб яны маглі задаволіць свае інфармацыйныя патрэбы. У нас ёсць тэлеканал «Жэст», але там у большай ступені ідуць фільмы. Сёння нашы тэлеканалы неабходна насычаць жэставай інфармацыяй.

* * *

Міністр інфармацыі ўзнагародзіла журналістаў і работнікаў выдавецтваў. Ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі» была ўзнагароджана Юлія Дашкевіч, загадчыца аддзела арганізацыйна-кадравай працы Выдавецкага дома «Звязда». Віншуем калегу!

yushkevich@zviazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.