Вы тут

Першы Еўразійскі горна-геалагічны форум стартуе сёння ў нашай краіне


Мерапрыемства аб'яднае ўсіх тых, хто займаецца вывучэннем нетраў, падрыхтоўкай да асваення і распрацоўкай радовішчаў карысных выкапняў.


У форуме прымуць удзел прадстаўнікі краін — удзельніц ЕАЭС: Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. На працягу трох дзён кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, найбуйнейшых горназдабыўных і геолагаразведачных кампаній, вядучыя навукоўцы рэгіёна абмяркуюць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці правядзення геолагаразведачных работ, дзяржаўнай экспертызы і адукацыйнай палітыкі, актуальныя праблемы геалогіі, сучасныя тэхналогіі вывучэння і распрацоўкі нетраў.

Як расказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй КАЎХУТА, перад Беларуссю і іншымі краінамі сёння стаяць шмат у чым падобныя задачы, у тым ліку і рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне наяўных прыродных рэсурсаў з мэтай імпартазамяшчэння і павелічэння экспартных паставак. І аб'яднанне намаганняў спецыялістаў дазволіць знайсці аптымальныя рашэнні існуючых праблем.

Так, краінам Еўразійскага рэгіёна неабходна вызначыцца з гарманізаванымі падыходамі да ацэнкі і зацвярджэння запасаў карысных выкапняў. Новая сістэма ўлічвае не толькі геалагічныя запасы, але і магчымасці выкарыстання сучасных тэхналогій для здабычы карысных выкапняў і эканамічную мэтазгоднасць апошняй. Ужыванне такога падыходу дапаможа зрабіць радовішчы ў Беларусі і іншых краінах прывабнымі для замежных інвестараў.

Па словах кіраўніка прадстаўніцтва міжнароднай кансалтынгавай кампаніі ІMC Montan у Беларусі Ігара ПЛЕСКУНОВА, нягледзячы на працяглую гісторыю міждзяржаўнага супрацоўніцтва, праблеме рэгулявання і інтэграцыі сыравінных рынкаў дагэтуль надавалася недастаткова ўвагі. Пры гэтым на тэрыторыю краін СНД прыходзіцца больш за 25% усіх сусветных запасаў базавых відаў карысных выкапняў, што ставіць рэгіён на першае месца ў свеце.

У рамках форуму з'явіцца магчымасць абмеркаваць кірункі і меры па фарміраванні адзінага сыравіннага рынку Еўразіі. Для бізнесу гэта азначае з'яўленне адзіных стандартаў, нормаў, зразумелых «правілаў гульні», што дазволіць пазбегнуць дадатковых выдаткаў і тым самым павялічыць інвестыцыйную прывабнасць краін-удзельніц.

Глабальнай мэтай форуму арганізатары ставяць стварэнне ў перспектыве адзінай еўразійскай прасторы для рацыянальнага і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Загаловак у газеце: Час аб'яднаць рэсурсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.